Аляксандр Лукашэнка не выключае, што ў Беларусі будзе новая Канстытуцыя, альбо праўкі будуць унесеныя ў дзейны асноўны закон. І адбудзецца гэта ў бліжэйшы час. Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з кіраўнікамі канстытуцыйных судоў шэрагу замежных краін. Лукашэнка падкрэсліў, што "наша Канстытуцыя пачынае крышачку адставаць". "Я папрасіў менавіта спецыялістаў Канстытуцыйнага суда, каб яны ўнеслі свае прапановы па магчымым удасканаленні нашай Канстытуцыі, — цытуесловы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — А пасля мы сядзем і абмяркуем". Як вядома, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынятая ў 1994 годзе яшчэ да прыходу Лукашэнкі да ўлады. На першым відэа — словы кіраўніка дзяржавы пра магчымыя змены ў Канстытуцыі падчас паслання парламенту і народу ў красавіку 2019-га.