Артыкул прысвечаны разгляду абрадавых этапаў давясельнага перыяду: «пярэпыты», «дамоўленасць», «сватанне», «запоіны», «заручыны». Увага засяроджана на асобных рытуалах, характэрных для абрадавых момантаў давясельнай часткі. У артыкуле знайшлі месца самастойныя назіранні і высновы, зробленыя на падставе аналізу фактычнага матэрыялу, запісанага ў розных вёсках і раёнах Гомельскай вобласці. Калі маладыя людзі дасягалі пэўнага ўзросту, то яны самі і іх бацькі пачыналі сур’ёзна думаць аб шлюбе. Выходзілі замуж і жаніліся рана — пятнаццаці-шаснаццацігадовая дзяўчына і хлопец, старэйшы за яе на год-два, лічыліся прыгоднымі для стварэння сям’і. Маладыя людзі не заўсёды самі выбіралі сваю пару, часта гэта за іх рабілі бацькі: «Дзеўка і хлопец не ведалі адзін аднаго. Бацькі самі вырашалі лёс сваіх дзяцей» (в. Ляскавічы Петрыкаўскага р-на)*. Вяселле праводзілася, «калі скончыцца ўборка ўраджаю, пасля Крашчэння, як вада асвеціцца, на первую Прачыстую (28 аўгуста)» (г. Рэчыца), «вяселле можна было
Давясельны перыяд на Гомельшчыне ў сучасных фальклорных запісах
11 июня 201911 июн 2019
34
3 мин