Найти в Дзене
We Are Mova

Save One More

Яшчэ адна гульня, дзе ёсць магчымасць уключыць родную і любімую беларускую мову.
Даволі цікавая камбінацыя ідэі "Сannon fodder" і некаторых момантаў "Па меркаваннях сумлення" + своеасаблівая стылістыка. Усё гэта дазваляе гульні не быць занадта жорсткай, але і перадаваць некаторыя непрыемныя моманты тэмы. Станоўча ацэньваю і ролю, якая выдаецца гульцу.
Неаднаразова нас запіхвалі ў цела больш "небяспечных" герояў. Тых, хто часцей забірае, чым дае.
Вядома, ёсць праблема з карэкціроўкай мовы і неабходнасцю запускаць яе зноў і зноў, а яшчэ кіраванне не вельмі спадабалася, але сам прадукт пакідае цікавыя ўражанні.

https://store.steampowered.com/app/820240/Save_One_More