Міліцыяй затрыманы зламыснік, які пад Крупкамі стрэліў у галаву егеру,паведамляе БЕЛТА. Здарэнне адбылося ўвечары 26 траўня ў лесе каля вёскі Вялікія Жаберычы. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, стрэл прагучаў пасля просьбы прад'явіць дакументы. Егер быў разам з інспектарам Барысаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. У невядомага, якога яны сустрэлі, у руках была паляўнічая стрэльба. Стралок з месца злачынства ўцёк.
Егер знаходзіцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі. Крымінальную справу распачалі за замах на забойства асобы ў сувязі са здзяйсненнем ёй службовай дзейнасці.