Пуск ЦКК (цяпер ААТ “Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат”) адбыўся 30 чэрвеня 1968 года. У гэты дзень сваю першую прадукцыю даў цэх па вытворчасці гафраванай тары. Будаўніцтва камбіната пачалося ў 1966 годзе ў адпаведнасці з дырэктывамі XXIII з’езда КПСС на восьмую пяцігодку. Праектаванне прадпрыемства было даручана інстытуту «Укргіпрабум». Пляцоўка пад будучы завод была выбрана за некалькі кіламетраў ад горада Светлагорска, каля Завода штучнага валакна. Будучае прадпрыемства павінна было размесціцца на плошчы 100 га, дзе раней знаходзіліся балаты і пясчаныя насыпы. 14 студзеня 1966 года быў забіты ў зямлю першы калок Светлагорскага ЦКК. Па ўспамінах першага будаўніка, былога генеральнага дырэктара прадпрыемства Аляксандра Чыжа, у тым годзе выпала столькі снеіу, што да будаўнічай пляцоўкі даводзілася дабірацца па трубах цеплатрасы Завода штучнага валакна [1]. Але будаўніцтва камбіната вялося апераджальнымі тэмпамі. 30 чэрвеня 1968 годаўэксплуатацыюбылаўведзена першая чарга цэху га
