Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене

А за сяўбою – касавіца

На Смаргоншчыне пасля завяршэння пасяўной прыступілі да нарыхтоўкі кармоў. Як толькі травы дасягнулі аптымальнай фазы, на палеткі гаспадарак раёна выйшлі касілкі. Да нарыхтоўкі зялёных кармоў у гаспадарках падыхо дзяць адказна: касіць стараюцца ў такім тэмпе, каб травы не перасыхалі і своечасова закладваліся на захоўванне. За сезон сельгаспрадпрыемствам неабходна нарыхтаваць больш за 100 тысяч тон сакавітых кармоў і каля 6,7 тысячы тон сена. На мінулым тыдні сталі вядомыя імёны пераможцаў сярод механізатараў, якія працавалі на сяўбе кукурузы і цукровых бу ракоў. На сяўбе кукурузы першае месца заняў Аляксандр Гізулеўскі з ТАА “Дэйрыфарм”, які пасеяў 947 га. Другім стаў Юрый Броўка з КСУП “Саўбел 2016”. Яго вынік – 843 га. Трэцяе месца дасталося Уладзіміру Янецкаму з КСУП “АграСолы”, які засеяў 647 га. Першы намеснік старшыні райвыканкама - начальнік райсельгасупраўлення Сяргей МЯДЗВЕЦКАС узнагароджвае Юрыя БРОЎКУ На сяўбе цукровых буракоў быў вызначаны адзін пераможца. Ім стаў Валерый

На Смаргоншчыне пасля завяршэння пасяўной прыступілі да нарыхтоўкі кармоў. Як толькі травы дасягнулі аптымальнай фазы, на палеткі гаспадарак раёна выйшлі касілкі.

Да нарыхтоўкі зялёных кармоў у гаспадарках падыхо дзяць адказна: касіць стараюцца ў такім тэмпе, каб травы не перасыхалі і своечасова закладваліся на захоўванне. За сезон сельгаспрадпрыемствам неабходна нарыхтаваць больш за 100 тысяч тон сакавітых кармоў і каля 6,7 тысячы тон сена.

На мінулым тыдні сталі вядомыя імёны пераможцаў сярод механізатараў, якія працавалі на сяўбе кукурузы і цукровых бу ракоў. На сяўбе кукурузы першае месца заняў Аляксандр Гізулеўскі з ТАА “Дэйрыфарм”, які пасеяў 947 га. Другім стаў Юрый Броўка з КСУП “Саўбел 2016”. Яго вынік – 843 га. Трэцяе месца дасталося Уладзіміру Янецкаму з КСУП “АграСолы”, які засеяў 647 га.

Першы намеснік старшыні райвыканкама - начальнік райсельгасупраўлення Сяргей МЯДЗВЕЦКАС узнагароджвае Юрыя БРОЎКУ

На сяўбе цукровых буракоў быў вызначаны адзін пераможца. Ім стаў Валерый Рыпінскі з КСУП “Саўбел 2016”.

-2

Валерый РЫПІНСКІ

Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота аўтара.