Найти тему
Наш край

Саветызацыя школы на Брагіншчыне паводле архіўных дакументаў 1920-х гг.

Прыведзеныя ніжэй дакументы захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці (ДАГАГВ) у фондзе 708 — Брагінскага валаснога камітэта Усерасійскай Камуністычнай партыі (бальшавікоў) і датычаць 20-х гадоў ХХ ст. На той момант УКП(б), якая, не будучы дзяржаўна-ўладнай юрыдычна, фактычна ўжо засяродзіла ў сваіх руках усе ўладна-кіруючыя функцыі, а дзяржаўныя ўстановы пераўтвараліся ў выканаўцаў партыйнай палітыкі. Рашэнні нізавых камітэтаў УКП(б) прымаліся якраз ў мэтах рэалізацыі на месцах установак вышэйшых партыйных структур. Таму дакументы Брагінскага валкама цікавыя тым, што паказваюць жыццё Брагіншчыны і яе канкрэтных жыхароў у кантэксце агульнадзяржаўных пострэвалюцыйных перамен, а часам адлюстроўваюць і рэакцыю на іх, даючы своеасаблівы мікрагістарычны зрэз.

У дадзеным выпадку размова ідзе пра такую важную па тых часах сферу, як школьніцтва. Партыйна-савецкая ўлада ўзяла курс на пераўтварэнне школы і адукацыі ў сваю ідэалагічную апору і “кузніцу пралетарскіх кадраў”, але ў нашым рэгіёне з-за падзей савецка-польскай вайны 1920-1921 гг. першыя крокі да гэтага рабіліся якраз бліжэй да сярэдзіны 1920-х гг. Настаўніцтву ж адводзілася роля прапагандыстаў і праваднікоў у жыццё камуністычнай ідэі і палітыкі. Але новай “пралетарска-сялянскай” яго генерацыі падрыхтавана пакуль не было, наадварот, як паказвае першы дакумент, “шкрабы” (“школьныя работнікі”) — а менавіта так называлі настаўнікаў афіцыйна — часта мелі і “сумніўнае” сацыяльнае паходжанне і біяграфіі, а таксама “далёка стаяць ад савецкай улады”. З мэтай узяць гэты “элемент” пад пільны кантроль і былі складзены “аб’ектыўкі” на брагінскіх настаўнікаў, якія спецыяльна аналізаваліся на пасяджэнні бюро Брагінскай партячэйкі. Матэрыял цікавы, на наш погляд, тым, што раскрывае колькасць і структуру школ, дае канкрэтныя персанальныя звесткі, а ў пэўным сэнсе, і сацыяльны партрэт брагінскага настаўніцтва ў пераломную пострэвалюцыйную эпоху.

Другі дакумент — статыстычныя звесткі пра “лікпункты” — ілюструе важныя намаганні па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых воласці, выяўляе іх долю па асобных населеных пунктах, дае ўяўленне пра сацыяльныя і гендэрныя аспекты праблемы. Звяртае на сябе ўвагу тое, што слухачы ўсіх пунктаў, у тым ліку брагінскага (за выключэннем яўрэйскага) — выключна сяляне, а на вёсцы больш актыўна ў спасціжэнні пісьменнасці праявілі сябе жанчыны. Адсутнасць іншых катэгорый не з’яўляецца сведчаннем іх поўнай пісьменнасці, а патрабуе іншых тлумачэнняў. Магчыма, і сам архіўны дакумент застаўся недазапоўненым пры складанні звестак.

Каштоўнасць трэцяй групы дакументаў абумоўлена тым, што яны звязаны з адным з цікавейшых перыядаў ў гісторыі Беларусі ХХ ст. — палітыкай беларусізацыі 1920-х гг., калі на агульнапартыйным узроўні было вырашана надаць усім саюзным савецкім рэспублікам нацыянальнае аблічча: адрадзіць іх нацыянальныя культуры, школы, надаць дзяржаўнасць мовам і г.д.

Аднак беларусізацыя школы нечакана сустрэла супраціў нават на беларускамоўнай вёсцы. Карані гэтай з’явы мелі псіхалагічны характар і яскрава адлюстроўвалі наступствы папярэдняга стану беларускай культуры і мовы. Як сведчыць дакумент, сяляне не адракаліся ад свайго паходжання і прызнавалі, што “старинный язык” жывы, але яны трывала ведалі: для лепшага жыцця трэба навучыцца размаўляць і пісаць-чытаць “правільна”, г. зн. па-руску. Бо да гэтага было ж менавіта так: большасць прыведзеных ў першым дакуменце школ воласці былі створаны яшчэ ў дарэвалюцыйны перыяд, і ўсе яны былі рускамоўнымі (за выключэннем яўрэйскіх, дзе выкладаўся і ідыш).

Подписывайтесь на наш канал в Яндекс.Дзене и будете в курсе новых публикаций и исследований.

Дакументы друкуюцца ў сучаснай рускай арфаграфіі з некаторымі скарачэннямі, месцы якіх пазначаны.

ПРОТОКОЛ № 9

Заседания Бюро ячейки Брагинской волости от 8 мая 1923 г.

Присутствуют: Ширайзин, Куприянов, Шубин, др.

Повестка дня

  • О пересмотре состава школьных работников Брагинской волости во время проведения двухнедельника просвещения.

Т. Ширайзин говорит, что необходимо в момент проведения двухнедельника просвещения выявить полную физиономию революционной части учительства, в ближайшее время придется послать группу учителей на переподготовку. Необходимо привлечь большее внимание со стороны трудящихся к учителю и выявить полную картину, как настоящий учитель относится к устройству школы и, в особенности, к воспитанию детей в школе, какую он роль играет в общественной работе.

Нам придется сейчас охарактеризовать каждого учителя по всем сторонам, а потом принести на общее собрание союзов1 <…> Сведения передать в Бюро ячейки <…>. Т. Казимировская указывает, что мало кто из учителей будет более политически настроен <…>.

Школы второй ступени.

а) Сторожинский Михаил Федорович. Зав. школой, занимается в ней с 1919 г., находился под судом за контрреволюцию. С исполкомом никакой связи не имеет, профдисциплину слабо соблюдает, общественной работы в местечке не ведет, политическое воспитание детям в школе не дает, далеко стоящий от советской власти, коллектив РКСМ2 имеет отношение к нему отрицательное.

б) Дежора Максим Спет [?]. С 1909 г. в школе, связь с виком3 слабая, союзную дисциплину выполняет казенно, но аккуратно. Пассивное участие в общественной работе, далеко стоящий от советской власти, детских вечеров в честь каких-нибудь праздников не устраивал, ликвидация религиозных предрассудков между крестьянами не ведется, занимается по предмету физико-математическому.

в) Палей Григорий Васильевич. В школе находится с 1912 г., в настоящее время является волкорреспондентом, заинтересованности в отношении устройства школы не наблюдается, связи с исполкомом не имеет, никакой общественной работы не проводит, далеко стоящий от советской власти, чувствуется старорежимный бюрократизм, старается с коллективом комалог4 подрывать работу, занимается по русскому языку.

г) Рычевский Михаил Осипович. Учительствует с 1893 г., абсолютно отсутствует какая бы то ни было связь с виком, общественной работы никакой не проводит, политическое воспитание детям не дает, союзной жизнью совершенно не интересуется.

Працяг чытайце на Краязнаўчым сайце Гомеля і Гомельшчыны.