Упершыню на Беларусі пошук нафты праводзіўся на тэрыторыі сучаснага Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Першая беларуская разведвальная свідравіна была прабурана ў 1938 годзе каля вёскі Давыдаўка.
На пачатку XX стагоддзя навукоўцы выказалі меркаванне, што паўднёва-ўсходняя частка Беларусі, а менавіта Прыпяцкая западзіна — перспектыўная тэрыторыя для здабычы нафты і газу. У 1933 годзе геолаг А. Рагозін упершыню выступіў з навуковым прагнозам, што ў беларускіх нетрах павінна быць “чорнае золата”. Прыхільнікам гэтага пункту гледжання быў і гідролаг, акадэмік Акадэміі навук БССР Р. Багамолаў, які тэарэтычна абгрунтаваў ідэю перспектыўнасці пошукаў тут нафты і газу.
Планамерная вывучэнне глыбінных нетр Прыпяцкай западзіны з мэтай знайсці нафту і газ пачалося ў 1937 годзе. Першая разведвальная свідравіна была закладзена ў 1938 годзе каля вёскі Давыдаўка цяперашнягя Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці [1], аднак нафты ўёй не знайшлі. Атрыманыя пробы грунту, узятыя з Давыдаўскай свідравіны, пацвердзілі, што Прыпяцкая западзіна павінна мець залежы нафты і газа. Далейшай працы па пошуку “чорнага золата” перашкодзіла Другая сусветная вайна.
Пасля вайны даследванні былі працягнутыя. На глыбіню 3 кіламетраў былі прабураны Даманавіцкая і Каранёўская (каля вёскі Карані Светлагорскага Раёна) ротарныя свідравіны. Менавіта на апошняй у 1949 годзе былі выяўлены першыя прамыя нафтаз’яўленні [1]. Хоць шлях да вялікай нафты знайшла славутая свідравіна Р-8 каля горада Ельска (на 65-м кіламетры шашы Гомель-Калінкавічы), дзе ў 1953 годзе быў атрыманы першы прамысловы прыток нафты ў колькасці 16,5 тон і 945 кубаметраў газу ў суткі, пачатак нафтараспрацовак на Беларусі быў зроблены менавіта на Светлагоршчыне [2].
Першая нафта ў Светлагорскім раёне была атрымана 16 траўня 1965 года ca свідравіны ля вёскі Баравікі з глыбіні больш за тры кіламетры [3].