Цагліны вытворчасці 1863-1865 гадоў знойдзены мною ў вёсцы Паганцы Светлагорскага раёна, дзе знаходзіцца мая сядзіба.
Час вытворчасці цаглін вызначаецца па таўро (кляйму), якое выціснута на посцілцы. Яно наступнага зместу: ББ.63, ББ.64, ББ.65. На меркаванне бабруйскага краязнаўцы Валерыя Мельнікава, супрацоўнікаў Бабруйскага краязнаўчага музея і групы слухачоў гімнаіі №3 г. Бабруйска, якія правялі свае даследванні1, так свае цагліны пазначала Дзяржаўная цагельня інжынернага дэпартамента (Казённый кірпічный завод інженерного департамента) пры Бабруйскай крэпасці.
Цагельня была пабудавана ў 1810 годзе ў вёсцы Крывы Крук ў 4-х вярстах ад Бабруйскай крэпасці. На заводзе працавалі салдаты ваенна-працоўных рот і прыгонныя арыштанты.
Кляйменне цэглы на заводзе пачалося у 1841 годзе двухрадковым таўром, якое складалася з літары «Б» і годам выпуску – «Б [год цалкам]» . Так працягвалася да 1848 года. З гэтага года пачало выкарыстоўвалася аднарадковае таўро «ББ. [год - апошнія дзве лічбы]». ББ. – гэта БаБруйск. Такое таўро выкарыстоўвалася да 1881 года.
Цэгла ішла на розныя збудаванні Бабруйскай крэпасці.
У 1868 годзе Бабруйская крэпасць была пераведзена ў другі клас абарончых збудаванняў, а ў 1886 годзе - у разрад«крэпасць-склад». Усё гэта прывяло да скарачэння аб’ёмаў будаўнічых работ. У 1881 годзе завод, відавочна, быў прададзены з таргоў аднаму з бабруйскіх купцоў.
Цагліны з таўром ББ.63, ББ.64, ББ.65 адпаведна пазначаюць гады вытворчасці 1863, 1864 и 1865.
Абавязковае таўраванне цэглы было замацавана ўказам імператара Расійскай імперыі Мікалаем І ад 24 студзеня 1847 года «Аб захадах для трывалага і правільнага вырабу цэглы» («О мерах для прочной и правильной выделки кирпича»2.
Спачатку спецыяльнай камісіяй былі распрацаваны «Правілы аб аднастайным і трывалым вырабу цэглы, якія павінны выкарыстоўвацца як ў С.-Пецярбурзе, так і ў іншых месцах Расіі, на дзяржаўных і прыватных заводах» («Правила для единообразной и прочной выделки кирпича, долженствующего употребляться как в С.-Петербурге, так и в других местах России, на казенных и частных заводах»), якія потым былі замацаваны вышэйназваным указам, а таксама былі дадаткам да пазнейшага дакумента - «Статуту аб прамысловасці фабрычнай і завадской» выдання 1857 года («Устав о промышленности фабричной и заводской»3. Паводле правілаў на кожнай цагліне павінна быць абавязкова змешчана таўро завода для абазначэння вытворцы на той выпадак, калі падчас будаўніцтва або з цягам часу будзе выяўлена няякасная цэгла і нядобрасумленны пастаўшчык мог быць прыцягнуты да адказнасці.
Статут аб прамысловасці 1893 г. устанавіў, што таварны знак павінен мець імя і імя па бацьку («хаця б ініцыяламі»), прозвішча ўладальніка прадпрыемства, а таксама яго месцазнаходжанне.
Высновы: знойдзеныя цагліны ў вёсцы Паганцы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці вытворчасці Дзяржаўнай цагельні інжынернага дэпартамента паказваюць, наколькі шчыльная сувязь існавала паміж Бабруйскам і яго павятовымі ваколіцамі – невялікімі вёскамі. Цэгла жыхарамі вёсак Бабруйскага павету Мінскай губерні закупалася для ўласных патрэб ў тым ліку ў цэнтры павета, нягледзячы на вялікую адлегласць: ад Паганцаў да Бабруйска – 50 км. па Горвальскаму тракту.
Віктар Раманцоў
29.05.2019.
Крыніцы:
1. Мельников В. Бобруйский кирпич. БобрBY. Бобруйский интернет-портал. Форум [Электронный ресурс]. 2019. 29 мая. Доступ через Интернет: http://forum.bobr.by/viewtopic.php%3Ff=115&t=157221.html Дата доступа: 29.05.2019.
2. Полное собрание законов Российской империи. 2-е изд. СПб., 1830–1884. Т. 22. No 20848. С. 86–92.
3. Свод законов Российской империи. СПб. 1857. Т. XI. Ч. II. Тетр. 3. С. 74–79.
Чытайце таксама:
Под кодом «Цэгла». Съездили в усадьбу, зафоткали уникальную коллекцию и рассказываем про кирпичных магнатов
https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/pod-kodom-cegla-sezdili-v-usadbu-zafotkali-unikalnuiu-kollekciiu-i-rasskazyvaem-pro-kirpichnyh-magnatov-5c992f24d567d300b3d7caf2?&secdata=CNv6orSbLSABMAI%3D
Сенсацыйнае адкрыццё. Парыцкая цагельня была пабудавана ў другой палове ХІХ стагоддзя
На сядзібе Пушчыных у Парычах выяўлены рэшткі двух будынкаў другой паловы ХІХ стагоддзя
https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/na-siadzbe-pushchynyh-u-parychah-vyialeny-reshtk-dvuh-budynka-drugoi-palovy-hh-stagoddzia-5cd5c1942b514100b39e432c?&secdata=CM%2FnhYTlLSABMAI%3D
Сенсацыя! Знойдзены апошні ўладар Парыцкай цагельні
https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/sensacyia-znoidzeny-aposhn-ladar-paryckai-cageln-5e10d4571a860800adaff275?&secdata=CJOsuaT3LSABMAI%3D