У цэнтральнай раённай бальніцы прайшло пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы ў нашым раёне. У ёй прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко, адміністрацыя ЦРБ, прадстаўнікі РАУС, райаддзела па надзвычайных сітуацыях, сацыяльнай службы, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, БРСМ. З інфармацыяй выступіў в. а. галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Віталь Круповіч. Яго дапоўніў намеснік Іван Кардзіс. Пэўныя прапановы ўнеслі галоўны санітарны ўрач раёна Марына Турэйка, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Зоя Крачкоўская, намеснік начальніка РАУС Анатоль Шчасны. Вынікі пасяджэння савета па дэмаграфічнай бяспецы падвёў намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко.
У Смаргонскай ЦРБ адбылося пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы
29 мая 201929 мая 2019
1
~1 мин