У 2000 і 2003 гадах выйшлі з друку дзве кнігі “Памяць: Светлагорск і Светлагорскі раён. Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі”. Гэта першае выданне, якое сабрала спісы жыхароў Светлагоршчыны і пахаваных на яе тэрыторыі людзей з іншых мясцовасцей, якія загінулі падчас войнаў, рэпрэсій і іншых канфліктаў, змешчаны там і нарыс гісторыі раёна ад старажытнасці да нашых дзён. Праца над кнігай “Памяць” доўжылася 15 год. 17 студзеня 1989 года сакратарыят ЦК КПСС прыняў пастанову “Аб стварэнні ўсесаюзнай кнігі “Памяць”, у якой меркавалася сабраць спіс усіх жыхароў краіны, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Такое выданне павінна было з’явіцца ў кожным раённым цэнтры СССР. У БССР праца над кнігай “Памяць” пачалася значна раней і ўключала не толькі спісы загінулых, а і гістарычныя нарысы раёнаў. Падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс.Дзэне і будзеце ў курсе новых публікацый і даследаванняў! 3 1989 па 1991 год пытаннямі падрыхтоўкі кніг “Памяць” у Беларусі займаліся аддз