Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Наш край

Свята беларускай сімволікі адбылося ў Баранавічах

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, адбылося ў Баранавічах па традыцыі ў другую нядзелю мая. Каб адзначыць свята на плошчы Леніна сабраліся кіраўніцтва і прадстаўнікі Баранавіцкага гарадскога і раённага выканаўчых камітэтаў, дэпутаты, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і працоўных калектываў, моладзь. – Геральдычныя сімвалы Беларусі непаўторныя і маюць асаблівы каларыт. Яны ўвасабляюць гісторыю і сучаснасць, адлюстроўваюць духоўныя і маральныя рысы беларусаў, самабытносць народа, – адзначыў у сваім выступленні старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Юрый Грамакоўскі. – Няхай горда лунае сцяг нашай незалежнай і суверэннай краіны! Ад імя моладзі да прысутных звярнуўся вучань 10 класа гімназіі № 1 г. Баранавічы Уладзіслаў Кашчэнка, бронзавы прызёр Іранскай геаметрычнай алімпіяды, пераможца Літоўскай матэматычнай алімпіяды, пераможца VI Міжнароднага фестывалю «Сузор'е талентаў», стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублік

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, адбылося ў Баранавічах па традыцыі ў другую нядзелю мая.

-2

Каб адзначыць свята на плошчы Леніна сабраліся кіраўніцтва і прадстаўнікі Баранавіцкага гарадскога і раённага выканаўчых камітэтаў, дэпутаты, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і працоўных калектываў, моладзь.

-3

– Геральдычныя сімвалы Беларусі непаўторныя і маюць асаблівы каларыт. Яны ўвасабляюць гісторыю і сучаснасць, адлюстроўваюць духоўныя і маральныя рысы беларусаў, самабытносць народа, – адзначыў у сваім выступленні старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Юрый Грамакоўскі. – Няхай горда лунае сцяг нашай незалежнай і суверэннай краіны!

-4
-5

Ад імя моладзі да прысутных звярнуўся вучань 10 класа гімназіі № 1 г. Баранавічы Уладзіслаў Кашчэнка, бронзавы прызёр Іранскай геаметрычнай алімпіяды, пераможца Літоўскай матэматычнай алімпіяды, пераможца VI Міжнароднага фестывалю «Сузор'е талентаў», стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў:

-6

– Мы – маладое пакаленне – ганарымся тым, што мы беларусы. Здабытак нашай нацыі – сімвалы беларускай дзяржаўнасці. Дзякуючы ім Беларусь мае сваё асабістае аблічча ў сусвеце. Галоўная задача для нас – зберагаць традыцыі народа, адказна працаваць на карысць нашай Радзімы з паэтычнай назвай Рэспубліка Беларусь.

-7

У гэтым годзе права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь атрымалі Сафія Бельмач – майстар спорту Рэспублікі Беларусь, неаднаразовы пераможца першынстваў, кубка і чэмпіянатаў Рэспублікі Беларусь па акрабатыцы спартыўннай, срэбраны прызёр Еўрапейскіх спаборніцтваў сярод узроставых груп, фіналіст чэмпіянату свету сярод юніораў, срэбраны прызер этапаў Кубка свету 2019 года па акрабатыцы спартыўнай, а таксама Данііл Мартынчык, навучэнец Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа, лаўрэат I ступені VIII Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І.І. Жыновіча, стыпендыянт Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

-8

-9

Прыгажосць і прыветнасць беларускай зямлі – гэта тое багацце, той блаславенны дар, які натхняе творцаў на стварэнне вершаў, прыгожай музыкі і песень. У гэтым упэўнілі гасцей свята творчыя калектывы горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна.

-10
-11

Таццяна Карпік

Фота Барыса Наваграна

Больш фота - тут