Найти тему

На сядзібе Пушчыных у Парычах выяўлены рэшткі двух будынкаў другой паловы ХІХ стагоддзя

Оглавление

Падчас вандроўкі на сядзібу Пушчыных у Парычы на яе тэрыторыі выяўлены рэшткі двух цагляных будынкаў, якія адносяцца да другой паловы ХІХ стагоддзя.

7 лістапада 2018 года Дзяніс Рунец (кампанія “Мова нанова - Светлагорск”), Васіль Працэнка (інфармацыйны блог lovesun.by) і аўтар гэтых радкоў адправіліся ў Парычы ў краязнаўчую вандроўку на сядзібу расійскіх дваран Пушчыных.

Па выніках паездкі мы выявілі, што адзіны захаваны да сённяшняга дня будынак на сядзібе Пушчыных Парыцкай жаноцкай вучэльні духоўнага ведамства (1881 год), пабудаваны з цэглы з таўром ПАРИЧИ. Гэта дазволіла нам зрабіць дакладную выснову, што Парыцкая цагельня была пабудавана і працавала не пазней за 1880 год. Пра тое мы распавялі тут: https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/sensacyinae-adkrycce-paryckaia-cagelnia-byla-pabudavana--drugoi-palove-hh-stagoddzia-5c9928050b19fb00b30c9597

У гэтай публікацыі пойдзе размова пра наступныя адкрыцці, зробленыя намі.

Абследаваўшы тэрыторыю сядзібы Пушчыных, у яе паўночна-ўсходняй часцы мы знайшлі закінуты склеп канца ХІХ стагоддзя. Гэта адносна невялікае прамакутнае памяшканне, на дне якога верагодна ў савецкі час пабудавалі невялікія два слупкі-апоры. Побач склепа захаваліся рэшткі надбудаваных цэглавых сцен. Відавочна, склеп прыстасоўвалі пад нейкае гаспадарчае памяшканне ў савецкі час. Аднак зараз надбудаваныя сцены, выкладзеныя з цэглы, пашкоджаны і развальваюцца.

Сам склеп пабудаваны з цэглы з таўром ПАРИЧИ. Тры верхнія шэрагі пакладзены з савецкай цэглы пазней, каб склеп зрабіць вышэй.

-2

-3
-4
-5

Сёння памяшканне склепа часткова засыпана будаўнічым смеццем.

У паўднёвай часцы тэрыторыі сядзібы Пушчыных намі былі знойдзены рэшткі тоўстай сцяны двухпавярховага памяшкання. На ёй захаваліся каваныя хамуты, на якія мацуецца ліўнёўка - труба для зліву ападкаў з даху.

-6
-7

Абследаванне сцяны паказала, што падмурак яе (ніжняя частка) пабудавана з цэглы з таўром Г.Р. Так таўраваў сваю цэглу бабруйскі купец 2-й гільдыі Гірш Розенберг, заснаваўшы сваю першую цагельню ў 1875 годзе на Бярэзінскім фарштаце ў Бабруйску. Цэгла адносіцца да крыху пазнейшага часу. Пасля ініцыялаў Г і Р стаяць не кропкі, а ромбікі і крыжыкі.

-8
-9
-10
-11

Гэта тлумачыцца тым, што вытворчасць цэглы Гіршы Розенберга паступова павялічвалася. Замест аднаго пашэрагоўшчыка, які таўраваў цагліны, з’явіліся некалькі. Каб пазбегчы крадзяжу прадукцыі адзін у аднога, пашэрагоўшчыкі атрымлівалі кожны сваё таўро. Замест кропак пасля ініцыялаў ставіліся розныя фігуркі: ромбікі, крыжыкі, трохкутнікі і г.д.

А калі вытворчасць цэглы вырасла да яшчэ большых памераў, пашэрагоўшчыкі атрымалі асабістае таўро ў выглядзе прозвішча РОЗЕНБЕРГЪ, пасля якога ў верхняй частцы ёра (цвёрдага знака) ставілася лічба. Менавіта цэглы з таўром РОЗЕНБЕРГЪ мы знайшлі ў верхняй часцы сцяны.

-12

А сярэдняя частка была пабудавана з цэглы з таўром ПАРИЧИ.

-13

-14

-15
-16

Такім чынам, можна зрабіць выснову, што цагляны двухпавярховы будынак сядзібы Пушчыных, рэшткі якога месцяцца ў паўднёвай часцы маёнтка, пачынаўся будавацца прыкладна ў 1878 годзе, магчыма, раней за будынак Парыцкай жаноцкай вучэльні духоўнага ведамства (1881 год).

Сядзіба Пушчыных у Парычах Светлагорскага раёна з’яўляецца помнікам драўлянай і цэглавай архітэктуры ХІХ стагоддзя. На тэрыторыі яе сёння захаваўся адзіны цэглавы будынак другой паловы ХІХ стагоддзя – Парыцкая жаноцкая вучэльня духоўнага ведамства (1881 год). Захаваліся, як мы высвятлілі, рэшткі яшчэ аднаго двухпавярховага будынка (пачатак будаўніцтва прыкладна 1878 год) і таксама склепа другой паловы ХІХ стагоддзя. Драўляныя забудовы – не захаваліся.

-17
На фота: на тэрыторыі сядзібы Пушчыных рэшткі будынка майстэрань, пабудаванага ў савецкі час.
На фота: на тэрыторыі сядзібы Пушчыных рэшткі будынка майстэрань, пабудаванага ў савецкі час.

Ёсць цудоўныя фотаздымкі сядзібы Пушчыных пачатку ХХ стагоддзя, адшуканыя пакойным краязнаўцам Віктарам Муралём. І я ўпэўнены, што калісьці жахары Светлагорскага раёна прыйдуць да такога ўзроўню пашаны да мінулага, да нараджэння сярод іх такога ўзроўню самасвядомасці і атрымання такога матэрыяльнага дастатку, што сядзіба расійскага роду Пушчыных будзе адноўлена. Па старых фотаздымках, маіх і іншых публікацыях, якія выступяць крыніцай інфармацыі.

Я яшчэ раз вярнуся да тэмы сядзібы Пушчыных у наступнай публікацыі, каб на яе пракладзе паразважаць на самую надзённую і вострую тэму – захаванне архітэктурнай спадчыны Светлагорскага раёна. З гэтым у нас вялічэзныя праблемы.

Выражаю ўдзячнасць Светлагорскаму інфармацыйнаму блогу lovesun.by і кампаніі “Мова нанова - Светлагорск” за аказаную спонсарскую дапамогу ў паездцы ў Парычы.

Віктар Раманцоў.

Фота Дзяніс Рунец, Васіль Працэнка.

10.05.2019 год.

Чытайце таксама:

Под кодом «Цэгла». Съездили в усадьбу, зафоткали уникальную коллекцию и рассказываем про кирпичных магнатов

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/pod-kodom-cegla-sezdili-v-usadbu-zafotkali-unikalnuiu-kollekciiu-i-rasskazyvaem-pro-kirpichnyh-magnatov-5c992f24d567d300b3d7caf2?&secdata=CNv6orSbLSABMAI%3D

Сенсацыйнае адкрыццё. Парыцкая цагельня была пабудавана ў другой палове ХІХ стагоддзя

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/sensacyinae-adkrycce-paryckaia-cagelnia-byla-pabudavana--drugoi-palove-hh-stagoddzia-5c9928050b19fb00b30c9597?&secdata=CPvkwo%2F3LSABMAI%3D

Сенсацыя! Знойдзены апошні ўладар Парыцкай цагельні

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/sensacyia-znoidzeny-aposhn-ladar-paryckai-cageln-5e10d4571a860800adaff275?&secdata=CJOsuaT3LSABMAI%3D

У Светлагорскім раёне знойдзены цагліны – равесніцы паўстання Кастуся Каліноўскага

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/u-svetlagorskm-raene-znoidzeny-caglny--ravesncy-pastannia-kastusia-kalnoskaga-5ceeeeef5f1d9900afd802e7?&secdata=CO%2B636uwLSABMAI%3D

Знатные кирпичи из гофмановской печи

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/znatnye-kirpichi-iz-gofmanovskoi-pechi-5e11d34942b03d00afa4a3d3?&secdata=CP7OnrH3LSABMAI%3D

Чытайце пра Пушчыных таксама:
https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/spce-spakoina-spadary-akupanty-5ca7c0370bc03a00b3ff40e3

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/pushchynydzekabrysty--mae-zemliak-5dc6b4e34eb2430b60f6ba0d

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/statisticheskoe-i-inventarnoe-opisanie-imeniia-parichi-prinadlejascego-kollejskomu-sekretariu-puscinui-shestiu-ego-sestram-5ca649c7b59e2e00b3fcecbc

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/mhal-pushchyn-u-regianalnym-vymiarenn-dekanstrukcyia-gerachnaga-vobraza-5ca643913aaf7b00b2c31a4f

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/pusciny-v-parichah-kolonizatory-rusifikatory-ksenofoby-antisemity-5c7a6e2d52a2d900b354c028

https://zen.yandex.ru/profile/editor/id/5c7a559667c02400b5de2483/5d40b0d7e6cb9b2163f08084/edit

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/iak-pushchyny-rabl-jyharo-paryckai-volasc-pravaslanym-ruskm-5d40b0d7e6cb9b2163f08084