Пасля ўдзелу ў святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі, Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам, што Беларусь перажыла спробу зрынуць цяперашняе кіраўніцтва. Але гэта не падзеі апошняга часу. "Па-мойму, у 2010 годзе была апошняя акцыя, дзе нас ужо паспрабавалі зрынуць, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Памятаеце штурм Дома ўрада? Да рэзідэнцыі прэзідэнта пабаяліся падысці. Мы ўсё гэта перажылі: і гібрыды, і гарачыя сутыкненні, і спробу зрынуць канстытуцыйны лад і цяперашняе кіраўніцтва". Беларускі кіраўнік заявіў, што падзеяў, якія адбыліся ці адбываюцца ў шэрагу краін свету, у Беларусі не будзе. "Нас немагчыма нахіліць і зрынуць, як сёння гэта адбываецца ў Венесуэле, як учора гэта пачалося і працягваецца ў Сірыі, Лівіі і іншых дзяржавах", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, пратэстныя настроі ў краіне ўдалося своечасова спыніць. І тым самым была выратавана дзяржава, кажа Лукашэнка. Калі беларусы будуць думаць пра стан эканомікі, то "ужо нічога не страшна". "Нават
Лукашэнка: Беларусь ужо перажыла спробу зрынуць цяперашняе кіраўніцтва
9 мая 20199 мая 2019
24
~1 мин