Падчас Другой сусветнай вайны загінула каля 12 тысяч чалавек, якія жылі ў межах тэрыторыі сучаснага Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці, у тым ліку больш за 3 тысячы жыхароў Парыч. Колькасць нашых землякоў, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны ў межах сучаснага Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці, дакладна не ўстаноўлена. Крыніцы называюць розныя лічбы. Паводле дадзеных філіі Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці (г. Бабруйск), у былым Парыцкім раёне Палескай вобласці нямецкімі акупантамі было знішчана 5020 чалавек, угнана ў Нямеччыну — 2225 чалавек [1, с. 254]. Калі напярэдадні Другой сусветнай вайны тут жылі 33058 чалавек, то ў першы паваенны год налічылі 25813 чалавек [2]. Падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс.Дзэне і будзеце ў курсе новых публікацый і даследаванняў! За гады вайны ў былым Парыцкім раёне было разбурана і спалена 6225 (з 10642) жылых дамоў, 9296 хлявоў (з 11490), знішчана 68 (з 80) школ, 10 (з 14) будынкаў сельрад, усе 11 медпунктаў, усе 82 клубы і х