Найти в Дзене
Наш край

Першы паркур-фэст у Гомелі (ВІДЭА)

Што зробіць чалавек, калі пабачыць перашкоду? Вядома ж абыйдзе яе. Але ёсць і аматары перашкодаў, якія ім радуюцца і адмыслова шукаюць, каб пераскочыць, эфектна крутануцца ў паветры і шчасліва прызямліцца. Магчыма многія гэта бачылі і ў найбольш уражлівых халадзела ўнутры: як яны там не забіваюцца?

Аказваецца гэтаму ці то мастацтву, ці то спорту нават адмыслова вучаць і ахвочых хапае. У Гомлі аматары паркура зладзілі першы фэст, які сабраў больш за 70 удзельнікаў.

Падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс.Дзэне і будзеце ў курсе новых публікацый і даследаванняў.