Калі падрахаваць усіх людзей, якія былі ў гэтай гомельскай будыне па вул. Савецкай ад адкрыцця ў 30-я гады мінулага стагоддзя і па сённяшні дзень, атрымаецца чарга ад Зямлі да Месяца як мінімум. А то яшчэ і ад Месяца да Зямлі можна пашнураваць.. Лазня № 1 працавала яшчэ “здавайны”. Хадзілі туды ўсе: працоўнае сялянства, прагрэсіўная інтэлігенцыя, пралетары, саўслужачыя, ваенспецы, супрацоўнікі органаў і, нават падазраю, ворагі народа. У лазні ўсе аголеныя, то бок, усе роўныя. У лазні немажліва вызначыць пасаду, званне, адукацыю, паходжанне і ўсё астатняе. Што цалкам адпавядае і прынцыпу Кастуся Каліноўскага “У нас нет дворян, у нас все равны!», і лозунгу Вялікай Французскай Рэвалюцыі “Liberte, Egalite, Fratemite”, і нават гопніцкаму “а хуль ты тут выпендриваешься своим лепенем перед нормальными пацанами?!” Ведаю пра гэтую лазню да халеры розных гісторый – цнатлівых, драматычных, трагікамічных і нават зусім распусных. Падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс.Дзэне і будзеце ў курсе новых п