Расійскі журналіст Сяргей Дарэнка з інтэрв’ю каналу RTVI выказаўся пра скандал вакол паставак у Беларусь няякаснай нафты з Расіі. “Я задаю пытанне: ці не забадзяжылі мы венесуэльскую нафту? Такой бруднай нафты ў Расіі ніколі не было. URALS — гэта не брэнд, гэта нафта цяжэйшая, але такая жахлівая нафта ёсць толькі ў Венесуэлы. Можа, трэба было лыжачкай размяшаць, каб яна разышлася, а пусцілі так як ёсць”, — разважае Дарэнка пра магчымыя прычыны рэзказа зніжэння якасці нафты. Тым не меней Дарэнка мяркуе, што ў гэтай сітуацыі “варта шукаць палітыку”. На яго думку, у Беларусі ідзе “выцясненне амбасадара Бабіча”, які “ламаў бы іх там усіх праз калена, калі б яму дазволілі”. “Лукашэнка — абсалютны геній палітычнага сёрфу. І я не здзіўлюся, калі ён з’есць расійскага амбасадара і накіруе назад у Маскву”, — сказаў Дарэнка. На думку расійскага аглядальніка, Аляксандр Лукашэнка можа пайсці на выгнанне Міхаіла Бабіча, але мусіць за гэта “нешта заплаціць”. Пры гэтым Дарэнка мяркуе, што для абарон