У нядзелю 5 траўня ў аэрапорце Шарамеццева пры аварыйнай пасадцы загарэўся пасажырскі самалёт Sukhoi Superjet 100-95, які ляцеў у Мурманск. Пра гэта паведамілі ТАСС у экстраных службах. "Пасажырскі самалёт вылецеў з Шарамеццева ў Мурманск. Праз некаторы час ён запытаў аварыйную пасадку, пры пасадцы загарэўся", — сказаў суразмоўца агенцтва. Па інфармацыі "Новай газеты", якая спасылаецца на Следчы камітэт Расіі, загінула 13 чалавек, сярод іх двое дзяцей. Самалёт вылецеў каля 18:00 па маскоўскім часе з Шарамеццева, зрабіў некалькі кругоў над Маскоўскай вобласцю і нечакана пайшоў на зніжэнне. Каля 18:40 ён прызямліўся. Паведамляецца, што самалёт гарэў па ўсёй плошчы, людзі выскоквалі на хаду. "Асноўная версія — удар маланкі ў самалёт, пасля чаго адмовіла аўтаматыка. Пры пасадцы, па папярэдніх дадзеных, самалёт двойчы стукнуўся аб ўзлётную паласу. Трапленне маланкі таксама пацвердзіў адзін з членаў экіпажа", — піша пра прычыну трагедыі агенства "РИА новости" са спасылкай на крыніцу ў "Ро
У Шарамеццева пры аварыйнай пасадцы загарэўся Sukhoi Superjet, ёсць ахвяры
5 мая 20195 мая 2019
8
~1 мин