Пяцігадовы Цімафей Барадаўкін з Віцебска выйграў 50 тысяч грывень ва ўкраінскім шоу "Рассмяшы коміка" з жартамі пра Мікалая Лукашэнку і Уладзіміра Зяленскага. Віцебскі хлопчык агучваў зусім не дзіцячыя жарты і ўпэўнена ішоў да фінішу. У заключнай частцы конкурсу з падказкі маці Цімафей праспяваў пераробленую дзіцячую песеньку пра коніка ў траве: В траве сидел кузнечик,
В траве сидел кузнечик...
Представьте себе, представьте себе:
Зеленский — президент! Пасля гэтай песні Цімафей быў прызнаны пераможцам шоу.