Ancient Planet - гэта класічны прадстаўнік жанру Tower Defence. Аплот старажытнай цывілізацыі падвергнуўся ўварванням ордаў іншапланетных захопнікаў. Выкарыстоўвайце магутныя тэхналогіі і адбіце атаку варожых армій!
Лакалізацыя амаль афіцыйная i патрабуе такія дзеянні:
Шкада, але Steam не падтрымлівае беларускую, а ўнутры гульні пераключэння мовы няма. Тым не менш, беларуская мова знаходзіцца ў тэчцы з гульнёй - strings_be.txt. Калі змесціва з гэтага файла скапіяваць, напрыклад, у рускую мову (strings_ru.txt), то пры выбары рускай мовы ў наладах гульні, гульня будзе на беларускай.
Як толькі Steam пачне падтрымліваць беларускую мову, мы абавязкова дададзiм яе ў налады.
Гульню можна ўсталяваць і на смартфоны, але мова практычна не працуе.
https://store.steampowered.com/app/345090/Ancient_Planet_Tower_Defense/