Найти тему

Як у Светлагорскім раёне захоўвалі СССР?

На ўсенародным рэферэндуме, які адбыўся ў 1991 годзе, большасць жыхароў Светлагорскага раёна выказалася ў падтрымку захавання СССР.

17 сакавіка 1991 года ўпершыню ў Савецкім Саюзе прайшоў усенародны рэферэндум, ініцыятарам якога стаў першы і апошні Прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў. Грамадзянам СССР прапаноўвалася адказаць на пытанне: “Ці лічыце Вы неабходным захаванне Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік як абноўленай федэрацыі раўнапраўных суверэнных рэспублік, у якой будуць у поўнай меры гарантавацца правы і свабоды чалавека любой нацыянальнасці? “

У Светлагорску ў спіс для галасавання былі ўнесены 49378 чалавек. Узялі ўдзел у рэферэндуме 38353 чалавекі (77,7%).

“Так” захаванню СССР як федэрацыі раўнапраўных рэспублік, сказала 32965 чалавек (85,9%), “не” Саюзу адказалі 4894 чалавекі (12,7%), несапраўднымі былі прызнаныя 494 бюлетэні.

У Светлагорскім раёне ў спісы для галасавання было ўнесена 19703 чалавекі. Удзел у рэферэндуме прынялі 18957 чалавек (96,2%).

“Так” Саюзу адказалі 17952 чалавекі (94,7%), “не” адказалі 861 чалавек (4,5%), несапраўднымі былі прызнаныя 144 бюлетэні [1].

Агулам па Рэспубліцы Беларусь у галасаванні ўдзельнічала 88,3% насельніцтва краіны, якія мелі права голаса.

Падтрымалі захаванне абноўленага СССР 82,6%, “супраць” прагаласавалі 16%, несапраўднымі былі прызнаныя 1,4% бюлетэняў.

Па абласцях гэта выглядала так (% удзельнікаў, % “так”, % “супраць”):

Брэсцкая 87,2 83, 6 15,2

Віцебская 86 85,7 13,1

Гомельская 85,3 89,6 9,3

Гарадзенская 85,2 79,8 17,9

Мінск 71,1 65,6 32,7

Мінская 86,4 85,1 13,9

Магілёўская 82,7 87 11,4

Крыніца:

1. Вынікі рэферендуму//Светлагорскія навіны. 1991. 21 сакавіка. С. 1.

Аўтар: В. Раманцоў
Крыніца: Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. — Мінск: Галіяфы, 2011. — 252 с. С. 46-47.