У сакавіку Еўрарадыё дасылала ў Міністэрства ўнутраных спраў запыт наконт дзейнасці аднаго з Telegram-каналаў, праз які можна было набыць наркотыкі. Яго рэкламай былі распісаныя некаторыя раёны Мінска. 24 сакавіка, праз 10 дзён пасля нашага звароту да МУС, крама зачынілася. 5 красавіка мы атрымалі ад міністэрства адказ. МУС распавядае нам, што для спынення распаўсюджвання наркотыкаў i ўцягвання моладзi ў наркабiзнес праз інтэрнет міліцыя пастаянна маніторыць рэсурсы ў сеціве і выяўляе тыя, якiя займаюцца такой дзейнасцю. Так, у 2018 годзе Мiнiстэрства iнфармацыi па запыце МУС абмежавала доступ з тэрыторыi Беларусі да 152 сайтаў, якiя змяшчаюць паведамленнi цi матэрыялы, накiраваныя на незаконны абарот наркотыкаў, гаворыцца ў адказе. Разам з тым МУС прызнаецца, што, у адрозненне ад сайтаў, кантраляваць Telegram ды іншыя мэсэнджары тэхнічна немагчыма. “Мэсэнджары, такiя як Telegram, iнтэрнэт-рэсурсамi нез`яўляюцца, а ўяўляюць сабой сервiсы для зносiн i абмену файламi на аснове канфiдэнц
МУС: блакаваць “наркатычныя” каналы і чаты ў Telegram тэхнічна немагчыма
5 апреля 20195 апр 2019
18
1 мин