Вядомы беларускі гурт Re1ikt зайграе ўсе хіты ў рэстарацыі «Rasskazov». Зараз гурт працуе над новым альбомам, але адмыслова для гамельчукоў выканае найлепшыя кампазіцыі з альбомаў “Клініка” і “Рэкі прабілі лёд”, на стварэнне якіх музыкі натхніліся, калі жылі ў горадзе над Сожам. Прагучаць песні “Брудная дзяўчына”, “Тры хвіліны” і іншыя. За сваю гісторыю каманда дала безліч канцэртаў, выступіла на шматлікіх фэстах у Беларусі і за яе межамі, але ўдзельнікі Re1ikt ніколі не забываліся пра тое, што станаўленне гурта адбывалася менавіта ў Гомелі, таму заўсёды радыя выступіць тут. Падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс.Дзэне каб быць у курсе ўсяго новага! Па сваёй стылістыцы гурт блізкі да такіх накірункаў, як progressive rock, post rock, art rock і alternative rock. Аднак сучасныя музычныя плыні Re1ikt спалучае з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, робячы яго актуальным для слухачоў, якія шукаюць у музыцы нешта новае. Калі: 14 красавіка ў 19:00
Дзе: рэстарацыя «Rasskazov» у Гомелі (в