11 красавіка ў беларускіх кінатэатрах пачнуць паказваць фільм "Чорны сабака". Стужку, знятую па замове беларускага Міністэрства культуры. Адзін са сцэнарыстаў — Мікалай Чаргінец, міліцэйскі генерал у адстаўцы, аўтар не менш чым 30 кніг пра прыгоды бравай ваеншчыны савецкага і постсавецкага разліву. Уласна, па матывах адной з яго апошніх кніг і зняты "Чорны сабака". Здавалася б, дзе паглядзець фільм да прэм'еры, калі на прэс-паказы ты не трапіў? Дык па тэлевізары ж! "Чорнага сабаку" ужо паказвалі па расійскім канале НТВ — як тэлесерыял з чатырох серый. І ў інтэрнэце яго таксама можна знайсці. А калі ён ужо ўсюды ёсць, то лагічна і ў кінатэатрах пракаціць, праўда ж? Дзеянне "Чорнага сабакі" адбываецца дзесьці ў Сірыі і ў Маскве, але большая частка — у Мінску. Праўда, калі вы не ведаеце, што сюжэт разгортваецца не ў Расіі, вы пра гэта не здагадаецеся. Ды і згадак пра тое, што Мінск — сталіца незалежнай краіны, вы не знойдзеце. Нібыта гэта не сталіца Беларусі на экране, а Салехард які-неб
"Чорны сабака": бравы расійскі спецназ паводзіць сябе ў Мінску, як у Расіі
31 марта 201931 мар 2019
39
3 мин