У 2001 годзе, напярэдадні Святой Сёмухі, у Светлагорску заміраточыў абраз Мікалая Цудатворцы. Гэта адбылося 30 траўня 2001 года ў кватэры №92 дома №10, у жыхара Юбілейнага мікрараёна Яўгена Новіка. На драўляным абразе Мікалая Цудатворцы, вырабленым у 1997 годзе, з’явілася празрыстая вадкасць духмянага паху [1]. Аб гэтым здзіўлены жыхар паведаміў протаіерэю праваслаўнага храма Пятра і Паўла Ігару (Лазоўскаму). Абраз даставілі ў царкву, дзе ён быў змешчаны на ахвярнік у алтары. Штодня прыкладна а 9 гадзіне раніцы з абраза струменілася духмяная вадкасць [2], якую ў царкоўным ужытку прынята называць міро, а саму з’яву — міратачэнне. За суткі нацякала да 40 мл міра [3]. За ўсю гісторыю горада гэтая з’ява адбылася ўпершыню. У ноч з 31 траўня на 1 чэрвеня сцёкі міра з’явіліся і з левага боку на шкле, за якім стаяў абраз. На Сёмуху тамсама з’явіліся тры новыя рысы [1]. Гараджане, якія даведаліся аб гэтай з’яве, гадзінамі выстойвалі чэргі, каб паглядзець на цуд. Айцец Ігар у храме рабіў пама