18 красавіка ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЭСКА адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў. У Беларусі да гэтага свята прымеркаваны Фэст экскурсаводаў, падчас якога бясплатна можна трапіць на самыя разнастайныя ўнікальныя экскурсіі па ўсёй краіне, а таксама ў замежжы. Кожны дзень, ідучы на працу ці заняткі, мы абмінаем унікальныя помнікі культуры, архітэктуры, прыроды, але нават не здагадваемся пра гэта. Дзякуючы Фэсту экскурсаводаў ёсць магчымасць звярнуць увагу беларускага грамадства на тыя помнікі, якія знаходзяцца побач з намі. Часам мы нават не ўяўляем, наколькі багатая гісторыя тых месцаў, дзе мы жывём, працуем ды звыкла бавім свой час. Веданне гісторыі свайго краю, раёна, горада, вёскі – гэта падстава для гонару сваёй Радзімай! Вандроўкі ў межах Фэста – гэта не толькі пра велічныя замкі і манументальныя палацы, але і пра дарагія сэрцу невялікія дамкі, заняпалыя сядзібы – усё, што стварае непаўторнасць роднага краю. Сёлета Фэст экскурсаводаў юбілейны: свята, якое адбудзецца
Юбілейны Фэст экскурсаводаў пройдзе ў Беларусі 13-14 красавіка
26 марта 201926 мар 2019
6
3 мин