Паводле старадаўняй традыцыі, гамельчукі зладзілі абрад “Гуканне вясны” ў лесе на правым беразе Сажа. Каля сотні людзей вадзілі веснавыя карагоды вакол упрыгожанага папяровымі птушкамі дрэўца, спявалі адмысловыя веснавыя песні, падкідвалі птушак з цеста ўгару з воклічам “ууууууу”, гушкаліся на арэлях, частаваліся яешняй і белым сырам. І канешне не абышлося без гульняў ды танцаў.
Абрад “Гуканне вясны” традыцыйна ладзіцца каб прыспешыць надыход вясны, цяпла, прылёт птушак з выраю і канешне хутчэй пачаць земляробчы год.
Аўтар відэа: Ларыса Шчыракова