25 сакавіка ў 18.00 цэнтральная гарадская бібліятэка ім. А.І. Герцэна запрашае на прэзентацыю першага выпуску выдання «Хроніка Царкоўна-гістарычнай камісіі Гомельскай епархіі». Першы выпуск выйшаў у друкарні ТДА «Барк». Праект быў рэалізаваны пры ўдзеле і падтрымцы старшыні Царкоўна-гістарычнай камісіі архімандрыта Амвросія (Шаўцова). У гэтым выпуску вызначаны наступныя рубрыкі: «Жывыя асобы», «Гісторыя Гомельскай епархіі», «Маналогі і дыялогі», «Помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры», «Нататкі». У нумар ўвайшлі артыкулы І. Грышчанка, Н. Шуканавай, І. Смірновай, С. Цыкуновай, С. Васовіча, В .Афанасьевай, А. Скідана, А. Патапава, А. Шастаковай. А. Ананьеў у прадмове да выдання распавёў пра гісторыю стварэння камісіі: «Цяжка сказаць дакладна, калі і ў каго ўпершыню ўзнікла ідэя стварэння структуры пры епархіі, задачамі якой з’яўляліся б збор і апрацоўка матэрыялаў па гісторыі Царквы Гомельшчыны. Вядома, такія людзі з’яўляліся, яны працавалі, і праца многіх з іх не засталася для нас ст
Прэзентацыя выдання “Хроніка Царкоўна-гістарычнай камісіі Гомельскай епархіі»
24 марта 201924 мар 2019
4
1 мин