23 сакавіка ў прасторы “Воздух” (вул. Савецкая, 1) з 11:00 да 21:00 адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» у кампаніі пісьменнікаў, музыкаў, выдаўцоў і іншых герояў нашага часу. Хто прыедзе? Міхаіл Бараноўскі, Ігар Бабкоў, Таццяна Нядбай, Сяргей Дубавец, Віталь Рыжкоў, Таня Светашова, Андрэй Шкіленак, Уладзь Лянкевіч і шмат хто яшчэ! Гомельскія аўтары таксама парадуюць сваёй творчасцю: Уладзімір Ступінскі, Дзмітрый Новікаў, Уладзіслаў Козыраў, Крысціна Бандурына. У праграме: літаратурныя падарожжы, майстар-класы, прэзентацыі, паэтычны марафон, музыка, падарункі, прызы – хлеб і відовішчы. Уваход вольны. Можна будзе не толькі паслухаць аўтараў і музыкаў, але і набыць кнігі выдавецтваў “Логвінаў”, “Галіяфы”, “Янушкевіч”, выдаўца Рамана Цымберава і атрымаць аўтографы, а таксама падыскутаваць пра надзённае і даведацца ўсю праўду пра нашы літаратурныя прэміі. Далучайцеся! Падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс.Дзэне і будзеце ў курсе новых публікацый і артыкулаў! Праграма фест