Аўтар YouTube-канала пра падарожжы прыехаў у Беларусь не па турыстычныя прыгажосці, а па экзотыку. Блогер Bald and Bankrupt («Лысы банкрут») завёў аднайменны канал на YouTube летась у чэрвені. Там ён падарожнічае па невідавочных для брытанцаў краінах і паказвае іх з нечаканага боку: ходзіць да самога таннага барбера ў свеце з М’янмы, прыязджае ў Дагестан акурат да вяртання туды Хабіба Нурмагамедава і спрабуе індыйскі масаж. Ён заехаў і ў Беларусь, але засяродзіўся на рэчах, пра якія ты мог/магла даўно забыцца: гатэлі з 1984-га; зона, што трапіла пад Чарнобыль у 1986-м; deep dive у беларускую правінцыю. А яшчэ аўтар выдатна размаўляе па-руску, што толькі павялічвае эфект пагружэння. Не забывайцеся падпісвацца на наш канал у Яндэкс.Дзэне каб не прапускаць такія навіны! У кожнага выпуску – мінімум 100 тысяч праглядаў. На сённяшні дзень Bald and Bankrupt паспеў: Зрабіць тры (!) агляды на гатэль пры гомельскім цырку Наесца на 18 BYN у сталоўцы непадалёку ад мяжы з Украінай і застацца ў спра