Найти тему
Наш край

Вясельнае дрэўца ў беларускім шлюбным абрадзе i паэзіі Усходняга Палесся ў агульнаславянскім кантэксце

Вясельнае дрэўца (бел.: елка, веха; руск.: ёлка, ёлочка; укр.: деревце, деревечко, гільцэ, вільцэ; польск.: drzewko, choinka; балг.: дръвце, ела; чэшск.: stromek і інш.) вядома ўсім славянскім народам пад рознымі назвамі, шырока распаўсюджана ў шлюбных абрадах беларусаў як адзін з важнейшых атрыбутаў, якому надавалася магічнае значэнне. Вясельным дрэўцам, або елкай, нярэдка называлася дрэўца любой іншай пароды. Рыхтавалася яно ў розньгх месцах неаднолькава і выкарыстоўвалася ў каравайным і іншых абрадах вяселля. Рускі даследчык А. Гура слушна лічыць вясельнае дрэўца абрадавым увасабленнем канцэпту сусветнага дрэва [5, с. 83-84].

Традыцыя рабіць вясельнае дрэўца мае старажытнае паходжанне, зафіксавана ў Беларусі ў ХІХ-ХХ стст. многімі фалькларыстамі. Аб жывучасці традыцыі сведчаць матэрыялы, якія ўвайшлі ў фальклорна-этнаграфічны зборнік “Вяселле на Гомельшчыне” (2003), апублікаваны І.Ф. Штэйнерам, В.С. Новак.

Вясельным дрэўцам у многіх выпадках упрыгожвалі каравай. Па сведчанню К.Машыньскага, у Дарашэвічах Мазырскага павета каравай аздаблялі шышкамі, а ў сярэдзіну ўтыкалі елачку (іўку) або амялу (веху) [7, с. 390].

У в. Галоўчыцы Нараўлянскага раёна елку выкуплялі жаніх, дружкі і сваты, калі прыязджалі пасля вянчання з царквы. Маладую садзілі на покуць за стол насупраць іконы, ставілі свечку і вялізны букет-елку, гірыбраную папяровымі кветкамі. Сяброўкі маладой гаргаваліся, каб танна не прадаць елку і спявалі: “Мы па ёлку хадзілі, // Свае ногі тапталі, // Пока ёлку спадабалі, … // Чаравікі патапталі…” [2, с. 333].

У апісанні шлюбнага абраду ў в.Валаўск Ельскага раёна адзначаецца, што вясельнае дрэўка выкарыстоўвалася ў гумарыстычнай тэатралізаванай сцэнцы, якая называлася “хвост”: “Пазагатаўляюць і коровая, і горбуза. Перапранаецца мужчына ў молодую, а жанчына — у молодого. З веніка зробяць ёлку, і попа зробяць. Это самая смешная частка вяселля. Нясуць ёлку з дзеркача і спяваюць: “Под ёлкаю спала // …Шышка туды ўпала. // Трэба коні нанімаці… // Стуль шышку вынімаці” [2, с. 189]. Выкарыстанне вясельнага дрэўца ў жартоўнай тэатралізаванай сцэнцы — з’ява пазнейшага часу, калі сакральны характар абрадаў страчваў сваю дамінантную функцыю, месца якой заваёўвала пацяшальная. Але і смеху ў ёй таксама надавалася магічнае значэнне.

На рускім вяселлі таксама ў многіх рэгіёнах выкарыстоўвалася дрэўца як важны абрадавы атрыбут, але не заўсёды елка, а іншае дрэўца. У с.Спас-Дзяменск Масальскага павета Калужскай губерні на стале, дзе сядзела нявеста, ставілі сасну, увенчаную кветкамі, лентамі і малымі запаленымі свечкамі. Таргаваліся за месца і сасну з бацькамі жаніха і яго дружынай. Калі сасну выкуплялі, яе здымалі са стала і ставілі на яго віно і закуску [9, с. 135]. У сяле Падсярэдняе Аляксееўскага раёна Белгародскай вобласці ў якасці дрэва ў бутыль з-пад віна ставілі галінку каліны, якая, па словах В. Мядзведзевай, сімвалізавала “чысціню і нявіннасць” дзяўчыны [8, с. 605].

Як вясельнае дрэўца выкарыстоўвалася таксама каліна, елка, сасна на Украіне. На вяселлі ў м.Манастырышча Ліпавецкага павета Кіеўскай губерні пасля таго, як спякуць каравай, завівалі “гильце” (гільцэ). Абрадавыя дзеянні завівання гільцэ суправаджаліся, як і на беларускім вяселлі пры ўпрыгожанні елкі, песнямі. Спачатку прасілі блаславення “своему дитяті гилечко звивати”, а, капі звівалі яго, пелі: “До бору, буяре, до бору, // Та рубайте сосну здорову, // Та несіть же їі додому, // Та ставте ж їі на столі. // Та на гранчасті перебринчасті скатерці”. З песні выразна відаць, што ўяўляла сабой гільцэ: завітую сасонку. А ў наступнай песні выяўляецца, што вясельным дрэўцам, гільцэ, можа быць каліна: “В долину, буяре, в долину // Та по червону калину…” [1, с. 150-151].

У Аляксандраўскім павеце Екацярынаслаўшчыны Украіны дзяўчаты вілі гільцэ, для якога зразалі кучараву вярхушку вішні вышынёю 70-80 см. Зімой выкарыстоўвалі пры гэтым рознакаляровую паперу, зялёны барвінок, вясной або летам — пераважна жывыя кветкі, пучкі жытных і пшанічных каласкоў. Гільцэ сімвалізавала шчаслівае жыццё маладых, яго ўтыкалі ў сярэдзіну высокага белага хлеба, які выконваў ролю падстаўкі [1, с. 424-425].

У любельскіх вёсках Польшчы вясельнае дрэўца, якое называлася рузгай, рыхтавалі друхны ў ноч з суботы на нядзелю або ў нядзелю. Калі гэта адбьівалася ў суботу на “веньчыках”, упрыгожанае вясельнае дрэўца нявесты выносілі ў камору. Прыязджаў жаніх з гасцямі і аркестрам. “У хаце за сталом сядзелі стараста і старасціна, а нявеста са старшай друхнай хадзілі пад музыку па кругу, астатнія друхны ішлі за імі і пелі, звяртаючыся да прыезджых:

Працяг чытайце на Краязнаўчым сайце Гомеля і Гомельшчыны.