На ўсенародным рэферэндуме, які адбыўся ў 1991 годзе, большасць жыхароў Светлагорскага раёна выказалася ў падтрымку захавання СССР. 17 сакавіка 1991 годаўпершыню ў Савецкім Саюзе прайшоў усенародны рэферэндум, ініцыятарам якога стаў першы і апошні Прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў. Грамадзянам СССР прапаноўвалася адказаць на пытанне: “Ці лічыце Вы неабходным захаванне Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік як абноўленай федэрацыі раўнапраўных суверэнных рэспублік, у якой будуць у поўнай меры гарантавацца правы і свабоды чалавека любой нацыянальнасці? “ У Светлагорску ў спіс для галасавання былі ўнесены 49378 чалавек. Узялі ўдзел у рэферэндуме 38353 чалавекі (77,7%). “Так” захаванню СССР як федэрацыі раўнапраўных рэспублік, сказала 32965 чалавек (85,9%), “не” Саюзу адказалі 4894 чалавекі (12,7%), несапраўднымі былі прызнаныя 494 бюлетэні. У Светлагорскім раёне ў спісы для галасавання было ўнесена 19703 чалавекі. Удзел у рэферэндуме прынялі 18957 чалавек (96,2%). “Так” Саюзу адказалі 17952
