Расійскі прадзюсар і уладальнік ордэна Францыска Скарыны Віктар Дробышпракаментаваў рэакцыю інтэрнэт-карыстальнікаў на перамогу яго падапечнай Зены ў беларускім адборы на "Еўрабачанне-2019". Маўляў, перамога 16-гадовай спявачкі праплачаная. "Тыя, хто так кажа, — нейкія вырадкі, якім няма чаго рабіць. Самае галоўнае, я нават не ведаю, каму трэба было праплачваць. Абмяркоўваць гэта далей — не паважаць сябе", — заявіў Еўрарадыё прадзюсар. У 2016 годзе на "Еўрабачанне" Беларусь прадстаўляў Ivan (Аляксандр Іваноў. — Еўрарадыё) — таксама пратэжэ расійскага прадзюсара. Падчас конкурснай гонкі Дробыш паводзіў сябе інакш: актыўна піярыў выканаўцу ў сацсетках, эпатаваў публіку адважнымі прома-фотаздымкамі Айвана. У выпадку з Зенай ён маўчаў. Нават абвясціў, што яго падапечная будзе прадстаўляць Беларусь на "Еўрабачанні"... праз два дні пасля яе перамогі ў фінале нацатбору. "Урроааааа!!!!! Наша Зена будзе прадстаўляць БЕЛАРУСЬ НА Еўрабачанні 2019 у Ізраілі!!!!! Гэта вялікая ўдача і вялікая адказ
"Вырадкі, якім няма чаго рабіць". Віктар Дробыш абураны крытыкай перамогі Зены
11 марта 201911 мар 2019
52
2 мин