Сусветны фонд дзікай прыроды на спонсарскія грошы наймае рэйнджараў для аховы нацыянальных паркаў Афрыкі і Азіі, а тыя катуюць і забіваюць людзей, якія падазраюцца ў браканьерстве. Гэта высветлілася ў выніку расследавання амерыканскага выдання BuzzFeed, якое праводзілася на працягу года ў шасці краінах. Журналісты BuzzFeed сцвярджаюць, што Фонд ведаў пра злачынствы, але замаўчаў іх. Больш за тое, ён ціснуў на следства, каб расследаванне забойстваў у адной з краін было спыненае. Катавалі, забівалі, гвалтавалі У непальскім нацыянальным парку "Чытван" у 2006 годзе ахоўнікі арыштавалі мясцовага жыхара, якога падазравалі ў забойстве насарога. Пры гэтым доказы — тушу або рог — так і не знайшлі. Мужчына праз некалькі дзён памёр. Анатамаванне паказала, што ў яго сем зламаных рэбраў і сінякі па ўсім целе. У далейшым адзін з рэйнджараў, які мае дачыненне да трагедыі, напісаў мемуары. Там ён сцвярджаў, што не датычны да забойства. Аднак не хаваў, што допыты падазроных рэгулярна суправаджаюцца ка
Сусветны фонд дзікай прыроды абвінавацілі ў забойствах і катаваннях
9 марта 20199 мар 2019
8
3 мин