У 2001 годзе, напярэдадні Святой Сёмухі, у Светлагорску заміраточыў абраз Мікалая Цудатворцы.
Гэта адбылося 30 траўня 2001 года ў кватэры №92 дома №10, у жыхара Юбілейнага мікрараёна Яўгена Новікава. На драўляным абразе Мікалая Цудатворцы, вырабленым у 1997 годзе, з’явілася празрыстая вадкасць духмянага паху [1]. Аб гэтым здзіўлены жыхар паведаміў протаіерэю праваслаўнага храма Пятра і Паўла Ігару (Лазоўскаму). Абраз даставілі ў царкву, дзе ён быў змешчаны на ахвярнік у алтары. Штодня прыкладна а 9 гадзіне раніцы з абраза струменілася духмяная вадкасць [2], якую ў царкоўным ужытку прынята называць міро, а саму з’яву — міратачэнне. За суткі нацякала да 40 мл міра [3]. За ўсю гісторыю горада гэтая з’ява адбылася ўпершыню.
У ноч з 31 траўня на 1 чэрвеня сцёкі міра з’явіліся і з левага боку на шкле, за якім стаяў абраз. На Сёмуху тамсама з’явіліся тры новыя рысы [1]. Гараджане, якія даведаліся аб гэтай з’яве, гадзінамі выстойвалі чэргі, каб паглядзець на цуд. Айцец Ігар у храме рабіў памазанне ўсіх прыхаджан міром з абраза.
Протаіерэй Ігар сказаў, што міратачэнне — гэта добры знак, які гаворыць аб тым, што Бог цяпер у нашым храме: “Тое, што адбылося, — гэта літасць Божая, якую паслаў Госпад нашай Гомельскай зямлі, нашому гораду, народу для выратавання і ўмацавання ў веры” [1].
З нагоды міратачэння абраза Мікалая Цудатворцы ў горад прыязджаў архібіскуп Гомельскі і Жлобінскі Уладыка Арыстарх, які сказаў: “Браты і сёстры, усе вы ведаеце, што Свяціцель Мікалай — асаблівы святы. Яго щануюць нават іншыя рэлігіі… Сёння ў царкве Пятра і ГІаўла мы з’яўляемся сведкамі цуду, які паказвае, што такoe праваслаўе. Бог паказвае, дзе яго замілаванне. У ніводнай з сект нічога падобнага няма… Цудам, які адбыўся ў царкве святых Пятра і Паўла, Бог паказаў, каб усе мы звярнуліся да яго з пакаяннем, вярнуліся да сапраўднага чалавечага жыцця. Будзем з вялікай глыбокай павагай шанаваць Мікалая Цудатворцу. Ён наш адмысловы замоўца перад Богам. Свяціцелю Ойчу Мікалаю, малі Бога аб нас» [4].
На міратачэнне абраза ў Светлагорску звярнуў сваю увагу мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, экзарх Беларусі Філарэт, які паведаміў, што гэтая падзея вялікая не толькі для Светлагорска, але і для ўсёй Беларусі.
Міратачывы абраз Свяціцеля Мікалая дагэтуль знаходзіцца ў царкве святых Пятра і Паўла Светлагорска.