Найти тему
Наш край

Хто такі Леанард Маскалевіч?

Леанард Маскалевіч — Заслужаны архітэктар БССР (1985), прафесар Міжнароднай Акадэміі архітэктуры ў Сафіі (2000), акадэмік Расійскай Акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук (2003) і Міжнароднай Акадэміі архітэктуры ў Маскве (2003). Нарадзіўся ў вёсцы Казлоўка былога Парыцкага, а цяпер Светлагорскага раёна Гомель- скай вобласці. Аўтар каля 70-ці праектаў буйных будынкаў і помнікаў у розных гарадах Беларусі.

Нарадзіўся Леанард Віктаравіч Маскалевіч 5 снежня 1936 года ў вёсцы Казлоўка былога Парыцкага, а цяпер Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці [1] у сям’і настаўнікаў. Маці яго працавала ў малодшых класах, а бацька выкладаў беларускую мову і літаратуру ў старэйшых.

У 1937 годзе сталінскія рэпрэсіі назаўжды адабралі ў Леанарда бацьку Віктара Маркавіча. Ён быў абвінавачаны ў шпіянажы на карысць Польшчы і арыштаваны. Болей Віктара Маркавіча сям’я не ўбычыла. Толькі праз 20 год Маскалевічы атрымалі афіцыйны дакумент аб яго рэабілітацыі.

Падчас Другой сусветнай вайны сям’я Маскалевічаў жыла разам з партызанамі ў лесе. Тут загінулі малодшыя брат і сястраЛеанарда Маскалевіча. Пасля вызвалення сям’я вярнулася ў Казлоўку. Дом спаліла вайна, давялося жыць у будынку сельскай Рады, дзе, па ўспамінах Леанарда, было многа ўлётак, газет, сапраўдныя пісталет і аўтамат.

У Дзень перамогі бабуля разбудзіла сям’ю Маскалевічаў, бо на вуліцы моцна стралялі. Як успамінае Леанард, яна не ведала, што скончылася вайна і прашаптала: “Вайна! Зноў вайна!”. Праз некалькі хвілін высветлілася: вайскоўцы, якія кватаравалі ў вёсцы, даведаліся пра капітуляцыю фашыстаў і далі залп са зброі.

На фармаванне чалавечых якасцей Леанарда паўплывала бабуля Маша. Яна казала: “Унучак, рабі людзям дабро” [2, с.8]. Гэты запавет Леанард Віктаравіч будзе заўсёды памятаць і прытрымлівацца яго ўсё жыццё. Яшчэ адным добрым дарадцам у жыцці архітэктара стаў айчым Іван Пішчык.

Падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс.Дзэне і будзеце ў курсе новых публікацый!

Леанард Маскалевіч скончыў Казлоўскую пачатковую, а потым Парыцкую сярэднюю школу, куды хадзіў пешкі за 2 кіламетры туды і назад. У гэты час наш зямляк захапіўся маляваннем.

“Мне падабалася вучыцца ў школе, — успамінаў Леанард Маскалевіч, — я шмат чытаў, зацікавіўся радыётэхнікай” [3, с. 158].

Для сабе ён зрабіў трохлямпавы радыёпрымач тыпу “Рэкорд”, быў у вёсцы самым інфармаваным у тэхніцы чалавекам. Што тычацца малявання, то Леанард успамінае такі выпадак: аднойчы старэйшы таварыш, мамін вучань і пачатковец у мастацтве Іван Вахомчык звярнуў уваіу на яго малюнак герба СССР.

“Хто гэта намаляваў?” — “Я”, — адказаў Леанард. Іван засумняваўся і зрабіў праверку: даў заданне падрыхтаваць пейзаж. Леанард успамінае, што алоўкам зрабіў 50 варыянтаў, але паказаў адзін самы лепшы. Так у яго з’явіўся першы настаўнік жывапісу. Потым вучыў яго малюнку Уладзімір Уладзіміравіч Суравец, які паспрыяў у выбары прафесіі. Любоў да роднай прыроды, беларускай літаратуры выхаваў у хлопца журналіст, пісьменнік Уладзімір Аляксандравіч Мігай. Пасябраваў на ўсё жыццё Леанард Маскалевіч з былым “сынам палка” Уладзімірам Пятровічам Вахомчыкам, цяпер кандыдатам фізіка-матэматычных навук, прафесарам, які заўсёды наведвае яго выставы.

У 1954 годзе, пасля заканчэння дзесяцігодкі, Леанард адпраўляецца ў Мінск, каб стаць архітэктарам. Першая спроба была няўдалая: бракуе аднаго бала, каб паступіць у Беларускі політэхніч- ны інстытут. Праз год (адпрацаваў яго ў Парыцкім райвыканкаме — у будаўнічым аддзеле) Аеанард Маскалевіч становіцца сіудэнтам архітэктурнага факультэта БПІ.

“Найгалоўным на той момант для мяне была творчасць, пошук свайго “я”, — успамінаў наш зямляк. — I як мне сёння падаецца, знайшоў” [3]. Падчас вучобы Леанард пабываў на VI Сусветным фэсце моладзі і студэнтаў у Маскве (1957).

На студэнта Маскалевіча паўплывалі выкладчыкі Аляксандр Пятровіч Воінаў, Валянцін Іванавіч Гусеў, Уладзімір Мікалаевіч Вараксін. Пазней Георгій Уладзіміравіч Заборскі, у якога наш зямляк праходзіў пераддыпломную практыку, скажа: «Сярод шматлікіх сваіх вучняў я заўсёды вылучаў Леанарда Маскалевіча. Да яго я меў адмысловыя пачуцці… Першым чынам паважаю яго за людскасць, за чуласць і ўвагу да людзей, за апантанасць, з якой ён ставіцца да архітэктуры, за яркі самабытны талент» [2, с. 12].

У 1960 годзе Леанард Маскалевіч у складзе аўтарскага калектыву ўдзельнічае ў конкурсным праекце планіроўкі і забудовы вуліцы Маякоўскага ў Мінску. Праект атрымаў першую прэмію.

У 1961 годзе выпускнік Маскалевіч з бляскам абараняе дыпломны праект на тэму “Павільён БССГ на сусветнай выставе “Экспа-67″ у г. Маскве”. Аднак выстава не адбылася з палітычных чыннікаў, праект застаўся няздзейсненым.

Свой дыпломны праект наш зямляк выканаў пры неверагодных, амаль містычныхакалічнасцях. Шэсць сіудэнтаў Беларускага політэхнічнага інстытута, сярод якіх быў Леанард, працавалі над дыпломным праектам Моладзевага цэнтра. Стварэнне праекта набліжалася да завяршэння, як раптам Маскалевіча выклікалі на кафедру. Навіна была амаль шокавая: паводле рашэння кафедры, тэма яго дыпломнай змяняецца. Аеанарду Маскалевічу даручана выканаць да абароны выстаўны павільён Беларусі на ”Экспа-67″.

Часу далі крыху болей 4 месяцаў. Некалькі накідаў будучага павільёна былі забракаваныя кіраўніком дыпломнай працы Георгіем Заборскім. У адну ноч спакутаваны студэнт прысніў, як быццам ён ідзе па выставе “Экспа-67”. Экскурсавод паказвае: “Вось гэта — павільён Уладзіміра Уварава, гэты — Уладзіміра I Цямнова, гэты — Антона Міхеда”. I пералічвае прозвішчы ўсіх аднакурснікаў з 60-й групы, у якой вучыўся Леанард. А яго павільёна няма. Як толькі яны набліжаюцца да будынкаў, тыя, нібы ракеты, ляцяць угору. Леанард бачыць два нічыйныя павільёны дзівоснага выгляду. Імгненна прачынаецца, з яшчэ заплюшчанымі вачыма бярэ чысты аркуш паперы і пачынае маляваць будынкі, убачаныя ў сне. Суседзі па інтэрнацкім пакоі ўспрынялі дзеянні Леанарда як неадэкватныя.

“Я бачыў шмат такіх сноў. Я шчаслівы, што яны мне дапамагаюць па жыцці” [2, с. 165], — зазначыў пазней наш зямляк.

Працяг чытайце на Краязнаўчым сайце Гомеля і Гомельшчыны.