Раман Шаціла — першы вядомы з пісьмовых крыніц жыхар Шацілак, уладальнік маёнтка Шацілінскі Востраў. Імя Рамана Шацілы (дакладныя гады жыцця невядомыя) згадваецца ў прывілеі Вялікага князя літоўскага, караля Польскага Жыгімонта II Аўгуста ад 15 ліпеня 1560 года. У дакуменце гаворыцца, што маёнтак Шацілінскі Востраў пасля смерці яго ўладальніка Рамана Шацілы перадаецца ў валоданне зямяніну Ждану Манкевічу з абавязкам выканання вайсковай службы [1, с. 47]. Прывілей быў знойдзены ў 1989 годзе, дзякуючы светлагорскаму грамадскаму гісторыка-культурнаму аб’яднанню “Поўня”. Яго актывіст — настаўнік гісторыі СШ №7 Тэльман Маслюкоў — праз гарадскі аддзел культуры ініцыяваў пошук старадаўніх дакументаў аб Шацілках. Тады ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь у Мінску была выяўлена копія каралеўскага прывілея 1560 года, якая цяпер з’яўляецца першым гістарычным сведчаннем аб Шацілках (цяпер Светлагорск) [2, с. 105]. Назва Шацілінскі Востраў указвае на яго ўладальніка — чалавека з прозвішчам Ш