Светлагорск стаў першым у Беларусі населеным пунктам, дзе быў усталяваны помнік заснавальніку паселішча. 16 верасня 2006 года ў цэнтры Светлагорска Гомельскай вобласці быў адкрыты помнік яго заснавальніку — Раману Шацілу. Падзея адбылася падчас святкавання 45-годдзя атрымання статуса горада Светлагорскам, які да 1961 года насіў назоў Шацілкі. Аўтарам помніка Раману Шацілу, які ўяўляе сабою бронзавую статую мужчыны ў свецкім адзенні вышынёй больш 3-х метраў, усталяваную на апрацаваным валуне, стаў вядомы беларускі скульптар з Мінску Эдуард Астаф’еў. Заснавальнік Светлагорска ў правай руцэ трымае прывілей на права валодання Шацілінскім Востравам — так называўся маёнтак, які стаяў каля Шацілак. На галаве ў яго капялюш, упрыгожаны пяром, на нагах — боты ca шпорамі. На грудзі ў Шацілы ззяе выява сучаснага герба Светлагорска — «Сонца» [1]. Вось як патлумачыў аўтарскую ідэю помніка Шацілу светлагорскі паэт Ізяслаў Катляроў, якому належыць ініцыятыва ўсталяваць яго: “Задуменна засяроджаны, выс
У якім горадзе Беларусі ўпершыню паставілі помнік свайму заснавальніку?
3 марта 20193 мар 2019
30
3 мин