У дачыненні да былога міліцыянта Мсціслаўскага РАУС распачатая крымінальная справа па частцы 3 артыкула 426 "Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў". Інфармацыю пра гэта Еўрарадыё пацвердзілі ў Следчым камітэце па Магілёўскай вобласці. Аб затрыманні супрацоўніка Мсціслаўскага РАУС паведаміў телеграм-канал "NEXTA". Праваахоўныя органы спачатку ніяк не каментавалі затрыманне свайго былога калегі. "Распачатая крымінальная справа па частцы 3 артыкула 426 "Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў", у дадзены момант праводзяцца следчыя мерапрыемствы", — распавялі Еўрарадыё ў СК. Малодшы лейтэнант міліцыі Раеў М.А. быў звольнены з органаў 6 лютага. А ўжо 18 лютага стала вядома, што па матэрыялах Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі Магілёўскай вобласці распачатая крымінальная справа. Звольнілі з органаў Раева за нейкі праступак. А 16 лістапада 2018 года ў Мсціслаўскім РАУС ён збіў затрыманых Швядкова і Купчына, а таксама неназваных жыхароў вёскі Каробчына. Званне малодшага лейтэнан
Міліцыянт з Мсціслава збіваў затрыманых. Яго звольнілі, цяпер ён пад следствам
25 февраля 201925 фев 2019
13
1 мин