НАТАЛЬЯ КОЛЕСНИЧЕНКО, ЗАВТРА ТВОЕЙ СТРАНЫ
18 февраля писателю, журналисту, бизнесмену, создателю одного из известнейших музеев Беларуси исполнилось бы 75 лет.
Евгения Будинаса во многом можно назвать первым. Его интересовала белорусская культура – и он создал «Дудутки», волновала политика – написал острые и правдивые книги. Он печатал ценные бумаги и восстанавливал единственную в стране действующую ветряную мельницу.
Дочь, жена, писатель Владимир Орлов и поэт Владимир Некляев — о личности, которая не помещалась в привычные рамки.
«Я его просто любила»
— Папа был из разряда тех ярчайших уникумов, которых не нужно долго разглядывать или изучать для того, чтобы понять: перед тобой личность незаурядная. Представить, что вы могли бы позабыть его, встретив однажды, очень сложно. К тому же он любил производить впечатление, довольно искусно и смело практиковался в этом с юных лет, поэтому к определенному моменту достиг, на мой взгляд, совершенства, — вспоминает его дочь Елена Будинайте.
Елена Будинайте. Фото: CityDog.by
— Стиль, шарм, манеры, вкус, изысканный юмор, колоссальная позитивная энергия и тонкие манипуляции, на которые многие с удовольствием велись, романтизм и высокий интеллект… Было чем восхищаться. Но в то же время чрезмерная жесткость, агрессивность, вспыльчивость, экстраординарное и изощренное мышление, непреклонная доминантность, граничащая с грубостью, даже безжалостность… Было от чего содрогнуться. И восхищения, и содрогания других людей мне были понятны. Но я ни того, ни другого не испытывала. Я его просто любила. Как понимаю сейчас — больше как ребенка, как бы странно это ни звучало по отношению к моему абсолютно независимому, крайне самоуверенному и очень влиятельному папе.
Фото из архива Елены Будинайте
«Он делал то, что ему нравится»
Евгений Будинас был человеком весьма эмоциональным, творческим, пассионарным и креативным. Он делал то, что ему нравится. А нравились ему многие вещи. Как раз поэтому он успел оставить след в разных сферах, вспоминает вдова писателя, председатель правления БОО «Отдых в деревне» Валерия Клицунова:
— Будинас был личностью, которая не помещается в привычные рамки. Успев пожить в двух эпохах, он нашел себя в каждой из них. Еще в советские времена, занявшись журналистикой, он получал престижные премии за лучшие очерки в «Литературной газете». Как журналист он встречался с самыми яркими людьми, которые сделали что-то невероятно интересное в советское время. И хоть он никогда не был провластным, умел выстраивать отношения с властью и использовать их для творческого развития и для продвижения своих идей.
Валерия Клицунова. Фото: Holiday.by
Дальше началась эпоха перестройки. В это время мы сделали несколько крутых проектов. Один из них – уникальное собрание «Итоги XX века. Взгляд из России». Будинас организовал издательство «Полифакт», которое оказалось многопрофильным предприятием. Он печатал, в том числе ценные бумаги. Кстати, первую визу Республики Беларусь напечатали в издательстве «Полифакт», выиграв конкурс у одной из крупнейших в мире компаний по производству ценных бумаг «De La Rue».
Еще один значимый след, который оставил Евгений, это музей «Дудутки».
Музей «Дудутки» Фото: Cергей Плыткевич, Planetabelarus.by
Никто сначала не планировал делать его музеем. Просто взяли 200 гектаров никому не нужной земли в деревне Птичь для ведения сельского хозяйства. Сотрудники получили там участки земли для огородов, а «Полифакт» купил ферму. Дальше Будинас решил хозяйствовать красиво — поставить на холме мельницу, где она когда-то и была, сделать гончарную мастерскую, пекарню, кузницу.
Мельница в музее «Дудутки» Фото: Cергей Плыткевич, Planetabelarus.by
Изначально это была частная территория – крутая визитная карточка фирмы, куда приглашались гости, пресса, партнеры. Когда позже консультанты и профессора рассказали, насколько эта земля богата историческими событиями, в хозяйство стали вкладывать все больше денег, ежегодно стали проводить «Фэсты старосветской культуры», возродили музыку семьи Ельских. Мы считали это территорией свободы, даже давали гражданство Дудуток. Смысл был в том, что это была земля, которая должна была всех объединить и примирить. Когда «Дудутки» решили перевести в статус музея, Будинас написал сценарий экскурсий, который впечатлял всех, потому что это был совершенно новый подход. Музей имел успех.
В «Дудутках» Будинас воплотил свой интерес к белорусской культуре, в том числе нематериальной. Благодаря своей уникальности он смог создать креативный и привлекательный турпродукт. И сделал это первым в стране.
Но были проблемы с властями, которые считали, что землю мы использовали не по назначению. В это же время из-за политических взглядов Будинаса могли быть проблемы с «Полифактом». Тогда же он издал книгу «Дураки», достаточно политически острого содержания. В итоге в 1998 году «Дудутки» пришлось продать, и он решил вернуться на свою родину. Потом приключилась болезнь, которая и забрала его.
Может быть, он не считал своим основным детищем Дудутки, но сейчас получается, что этот музей − его важный подарок стране, — говорит Валерия Клицунова.
Фото из архива Елены Будинайте
«Мы іх усіх перапішам, пераплюнем, перакрычым»
— Узгадваю, калі Яўген прывёз мне кніжку «Давайте, девочки», якую пісаў ужо безнадзейна хворы, ён падняўся да мяне са сваёй сакратаркай і кажа: «Валодзя, падары што-небудзь дзяўчынцы на памяць». Я падпісаў ёй кніжку «Каханак яе вялікасці». А дзяўчынка кажа: «Ой, вы Уладзімір Арлоў! А я думала, што вы ўжо даўно памерлі». Яўген ведаў ужо, што ягоныя дні злічаныя, ён засмяяўся і кажа: «Жыві доўга». Можна сказаць, гэта была такая парада, — вспоминает поэт и прозаикВладимир Орлов и добавляет:
— Нам вельмі пашанцавала, што сын літоўскага камуніста, колішняга рэвалюцыйнага камісара Жамойці, пагойсаўшы па савецкай імпэрыі ад Масквы да Цюмені, прыбіўся ўрэшце да беларускага берагу, пачаў працаваць у журналістыцы і ў 1980-я стаў адным з вядучых айчынных публіцыстаў.
Владимир Орлов. Фото: Budzma.org
Новыя часы дазволілі Будзільніку, як яго клікалі сябры, «зазвінець» на поўную сілу. «Будзі нас, Будзінас!» − напісаў яму ў вершаванцы на дзень нараджэння Рыгор Барадулін. Не пакідаючы літаратуры і публіцыстыкі, ён стаў старшынёй праўлення выдавецтва «Паліфакт», якое здзейсніла запатрабаваны на ўсёй постсавецкай прасторы праект «Итоги века» − выпусціла цэлую бібліятэку важкіх буйнафарматных тамоў з вершамі, казкамі, дэтэктывамі, самвыдатам ХХ стагоддзя.
Улюбёным ягоным дзіцём стаў музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў «Дудуткі» Яны, паводле непахіснага пераканання Будзінаса, былі якраз тымі Дудуткамі з «Слова пра паход Ігаравы», дзе ў свой час адзначыўся полацкі князь Усяслаў Чарадзей.
На самым схіле жыцця, безнадзейна хворы на рак, Будзінас напісаў і паспеў выдаць кнігу пра каханне «Давайте, девочки». У пакінутым мне аўтографе ён у сваім стылі выказваў веру ў тое, што мы іх усіх (меліся на ўвазе зусім не дзяўчаты) перапішам, пераплюнем, перакрычым, пера…
Фото из архива Елены Будинайте
Дробнамаштабнымі праектамі Будзінас не займаўся
Поэт Владимир Некляев делится рассказанной раньше историей:
— У другой палове 1980-х гадоў, калі да ўлады прыйшоў Міхаіл Гарбачоў, усплылі чуткі, пачаліся размовы пра стварэнне новага — ва ўсіх сэнсах новага для Беларусі — часопіса. Яўген Будзінас лічыўся тады (па-мойму, Генадзь Лісічкін з Анатолем Стрэляным такую сінекуру для яго прыдумалі) уласным карэспандэнтам часопіса «Дружба народов» па Беларусі, прападаў у Маскве, і я папрасіў яго дазнацца, ці ёсць у чутках пра новы часопіс хоць нешта рэальнае. Аказалася, ёсць, і Яўген Дамінікавіч нават ведае, хто будзе галоўным рэдактарам.
— Хто? — спытаў я.
— Ты, — адказаў Яўген Дамінікавіч. — Калі ўступіш у партыю. Калі ж не ўступіш, дык галоўным рэдактарам будзе…
Ён назваў прозвішча чалавека, якога я… зрэшты, гэта не істотна.
Пасля перамоў і кансультацый з партыйцам Генадзем Бураўкіным і беспартыйным Рыгорам Барадуліным у партыю я ўступіў.
Часопісы ў той час ствараліся не за дзень, цягнулася ўсё даволі доўга — і я ўжо падумваў, што чырвоным партыйным білетам (які, між іншым, у гады публічных пакаянняў не парваў і не выкінуў) сэрца сваё палю дарма. Але восенню 1986 года мяне выклікалі ў Маскву ў ЦК камсамола, а вясной 1987 — у ЦК КПБ. І першым чалавекам, якога — пасля паставога — убачыў я ў Цэнтральным камітэце камуністычнай партыі Беларусі, быў уласны карэспандэнт усесаюзнага часопіса «Дружба народов» Яўген Будзінас.
— Ты кнігу ўзяў?.. — спытаў ён, спускаючыся насустрач мне па лесвіцы. — Калі не ўзяў, дык наверх не фіг падымацца.
Я не ўцяміў:
— Якую кнігу?..
Ніякай кнігі — і ён гэта бачыў — у мяне не было, і Будзінас пачаў мне даводзіць, што Яфрэмка (гэта значыць, першы сакратар ЦК КПБ Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў), да якога выкліканы я для размовы пра новы часопіс і для блаславення на рэдактарства, мае гэтакі бзік, што, калі да яго прыходзіць нейкі літаратар, дык ён, Яфрэмка, толькі аднаго чакае і пра адно думае: як, якімі словамі той літатар надпіша яму сваю кнігу? Без кнігі ў кабінет ягоны лепш не заходзь, бо з гаворкі нічога не выйдзе, хіба што лажа, і яму, Будзінасу, дзіўна, чаму Печань (гэта значыць, сакратар ЦК па ідэалогіі Пячэннікаў) нічога пра бзік Яфрэмкі мне не сказаў − ці не хоча тым самым Печань мяне падставіць?
Блін…
Владимир Некляев. Фото: Радыё Свабода
Хоць ва ўсю гэтую ахінею я, можа, на мезенец паверыў, дый па Будзінасу было відаць, што развесці мяне ён спрабуе без асаблівага разліку на поспех, але нешта ў мазгах маіх замкнула — і раптам тое, што я іду да першага сакратара ЦК без такога натуральнага прэзента, як уласная кніга, насамрэч здалося мне сур’ёзнай памылкай. Канешне, дахаты, ажно на Курасоўшчыну, па кнігі свае я не пабег бы, ды тут успомніў, што кнігу «Вынаходцы вятроў», за якую далі мне камсамольскую прэмію, магу ўзяць зусім побач: у ЦК камсамола ў адной камсамолкі. Гэта ж цераз дарогу, а ў мяне яшчэ ў запасе хвілін дзесяць, паспею, тым больш, што Будзінас, як ён кажа, таксама ідзе на прыём да Сакалова, толькі яму прызначана пазней, але ён падымецца ў прыёмную зараз — і мяне, калі што-якое, падстрахуе.
Задацца пытаннем пра тое, як і ад чаго Яўген Дамінікавіч збіраецца мяне страхаваць, праз дэфіцыт часу і лёгкую паніку я не здолеў… А той камсамолкі ў ЦК камсамола, у якой павінна была быць мая кніга, не аказалася на месцы. І пакуль шукалі камсамолку, пакуль яна шукала кнігу…
На прыём да колішняга першага сакратара ЦК партыі хоць і прасцей было патрапіць, чым да сённяшняга прэзідэнта, але ўсё ж… Жэня даўно, аказалася, абіваў парог прыёмнай і скарыстаў урэшце прызначаны мне час, наплёўшы памочніку Сакалова, нібы я пабег па нейкія важныя, прывезеныя з Масквы, дакументы, а пакуль я спазняюся, ён, каб не губляліся такія дарагія для кіраўніка рэспублікі хвіліны, можа ўсё распавесці пра будучы часопіс не горш за мяне, бо ўсё ведае — вось у яго і макет першага нумара ёсць…
Памочнік даклаўся першаму сакратару, які ўласнага карэспандэнта ўсесаюзнага часопіса «Дружба народов» з макетам рэспубліканскага часопіса «Крыніца» прыняў. Прычым, прыняў зацікаўлена, бо я, прыбегшы, нарэшце, у прыёмную, яшчэ з паўгадзіны чакаў, пакуль скончыцца між імі дыялог.
Калі я спытаў Будзінаса, для чаго яму трэба было, каб я папёрся па кнігу для «бібліямана» Сакалова, у кабінет да якога мы б маглі зайсці і ўдвух, Яўген Дамінікавіч адказаў:
па-першае, не факт, што нам удалося б зайсці ўдвух, калі ты быў запісаны адзін;
па-другое, калі б нават зайшлі, дык як бы я пры табе, пры сведку, зрабіў гаспадару кабінета прапанову, ад якой ён не змог адмовіцца?..
Макет у Яўгена Дамінікавіча Будзінаса насамрэч быў. Толькі не макет першага нумара часопіса «Крыніца», а кнігі пад назвай «Дарога № 1», аўтарам якой па прапанове ўласнага карэспандэнта ўсесаюзнага часопіса «Дружба народов» згадзіўся стаць першы сакратар ЦК КПБ. Першым сакратаром яго толькі-толькі прызначылі, перавёўшы ў Менск з Брэста, яму трэба было неяк сябе паказаць − Будзінас усё разлічыў дакладна.
Хоць кніга тая не выбітная, адна з многіх, напісаных Будзінасам для заробку, я ўсё ж раю з ёй пазнаёміцца. Яна ўражвае маштабам. Дробнамаштабнымі праектамі Яўген Дамінікавіч Будзінас не займаўся. Не для таго жыў.