НАТАЛЛЯ КАЛЕСНІЧЭНКА, ЗАЎТРА ТВАЁЙ КРАІНЫ Каб беларуская мова вярнулася ў Беларусі на ўзровень паваеннага ўжывання, спатрэбяцца палітычная воля і каля паловы стагоддзя. Як ўжывалася беларускай мовы цягам апошніх 100 гадоў, паказала даследаванне Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) «Беларуская мова 1918-2018: на прыкладзе друку і адукацыі». Руская мова выцісніла беларускую ў часопісах і газетах У 1920-я гады беларуская мова ў друкаваных кнігах, газетах і часопісах пераважала, але з сярэдзіны 1940-х сітуацыя мяняецца, і ў 1950-1960-х стала больш выдавацца кніг на рускай мове, а перыёдыка ў асноўным перайшла на яе ў 1970-1990-я гады. Ў пачатку 1990-х пачаўся пад’ём беларускамоўнага друку. Але толькі ў 2017 годзе беларускае кнігавыдаўніцтва выйшла на даваенны ўзровень, распавёў падчас прэзентацыі аўтар даследавання, культуролаг Андрэй Расінскі. Рост і падзенне выданняў на беларускай мове перш за ўсё былі звязаны з палітычнымі ўмовамі. Палітыка беларусізацыі 1924-1929 га
Даследаванне: На беларускай мове ў дзяржаўных ВНУ навучаецца 291 студэнт!
17 февраля 201917 фев 2019
30
3 мин