Кава з цыкорыі Збор і нарыхтоўка дзікарослай цыкорыі – справа працаёмкая, таму на Беларусі яе часта вырошчваюць і як агародніну. У адрозненне ад дзікарослай, на першы год яна дае буйныя, сакавітыя карняплоды, якія апрацоўваюць такім жа чынам. Каб прыгатаваць цыкорыю, увосені яе выкапваюць з зямлі, карэнчыкі прамываюць, крыху абскрабаюць і рэжуць на дробныя кавалкі. Потым карэнне сушаць у цёплай печы або духоўцы і ссыпаюць у шкляны посуд з накрыўкай. Перад ужываннем скамянелыя кавалачкі амаль белага колеру таўкуць спачатку ў ступе, а пасля мелюць на парашок. Гэты парашок тонкім слоем сыплюць на добра разагрэтую патэльню і ўвесь час мяшаюць да атрымання цямнейшга колеру. Ад ступені абсмажвання залежыць смак кавы. Такім жа чынам рыхтуюць і карэнне дзьмухаўцоў. Пражаны парашок захоўваюць у добра закаркаваных шкляных слоіках. Інгрыдыенты: Як гатаваць: Падрыхтаваныя карані цыкорыі размалоць і зварыць, як каву. Дадаць цукар і вяршкі па смаку. Па такім жа прынцыпе і з такімі ж прапорцыямі мож
Чым замяніць каву? Карысныя і смачныя рэцэпты
11 февраля 201911 фев 2019
21
1 мин