21 лютага ў 17.00 у Музеі аўтографа Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.І. Герцэна адбудзецца адкрыццё выставы традыцыйнага беларускага касцюма «Культура, якая знікае». Выстава прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы. На выставе прадстаўлены прадметы традыцыйнага беларускага адзення першай паловы XX стагоддзя. Усе рэчы і фотаздымкі экспазіцыі – частка асабістага фонду Аляксандра Нікіціна. Аляксандр Нікіцін – даследчык і ўладальнік калекцыі традыцыйнага беларускага касцюма Калінкавіцкага і Рэчыцкага раёнаў Гомельскай вобласці. З 2012 года Аляксандр цікавіцца традыцыйным сялянскім касцюмам усходняга Палесся. Ужо каля 6 гадоў ён вядзе самастойныя экспедыцыйныя даследаванні. Каля 20 разоў на год Аляксандр выязджае ў экспедыцыі, дзе збірае этнаграфічны матэрыял, апытвае старажылаў. Пабываў у Лоеўскім, Брагінскім, Рэчыцкім і іншых раёнах вобласці. Асаблівую ўвагу Аляксандр Нікіцін надае традыцыйнаму беларускаму касцюму памежных вёсак Рэчыцкага і Калінкавіцкага раёнаў: Навінкі, Васіле
Выстава традыцыйнага беларускага касцюма «Культура, якая знікае» адкрыецца ў Гомелі
21 февраля 201921 фев 2019
18
1 мин