У гэтым сезоне пасыпаць вуліцы Мінска рэагентамі дарожнікі пачалі з сярэдзіны лістапада. На тратуарах і галоўных праспектах ўжываюць тэхнічную соль, на астатніх вуліцах — пясчана-саляную сумесь. Супраць прымянення гэтых рэагентаў выступаюць эколагі і актывісты: маўляў, ад іх гінуць маладыя дрэвы, забруджваюцца грунтовыя воды і псуецца абутак. Але гарадскія ўлады кажуць, што альтэрнатывы няма. Для барацьбы са снегам і лёдам "Гаррамаўтадар" нарыхтаваў 38 тысяч тон пясчана-саляных сумесяў і 7,5 тысячы тон галіту — тэхнічнай солі. Іх сумарны кошт склаў больш за 1,5 мільёна рублёў. Рашэнне пра тое, калі пасыпаць рэагентамі дарогі, прымаецца, зыходзячы з прагнозу надвор'я, фактычных умоў надвор'я, а таксама стану пакрыцця або інфармацыі дарожна-вымяральных станцый, тлумачаць Еўрарадыё ў "Гаррэмаўтадары". 6,5 мільёна долараў нам пад ногі Галіт (яго завуць тэхнічнай соллю) — гэта, па сутнасці, пабочны прадукт вытворчасці угнаенняў на "Беларуськаліі". На прадпрыемстве Еўрарадыё паведамілі, што
Барацьба з лёдам: што сыплюць нам пад ногі і колькі гэта каштуе
21 февраля 201921 фев 2019
24
3 мин