Найти в Дзене

Беларуска Саша Раманоўская выйграла чэмпіянат свету па фрыстайле

Аляксандра Раманоўская / БЕЛТА
Аляксандра Раманоўская / БЕЛТА

Беларуская фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская заваявала залаты медаль на чэмпіянаце свету па фрыстайле. Спаборніцтвы праходзяць у лыжным шматфункцыянальным цэнтры Парк-Сіці (ЗША).

У фінале турніру наша суайчынніца атрымала ад суддзяў 113,18 бала. На другім месцы апынулася расіянка Любоў Нікіціна — 89,88 бала. Яна паказала аднолькавы вынік з кітаянкай Ксю Ментао, аднак тая па дадатковых паказчыках заняла трэцяе месца на п'едэстале.