“Дальше действовать будем мы”, “Звезда по имени Солнце”, “Мне приснилось — миром правит мечта” — гэтыя цытаты з песень гурта "Кино" ўпрыгожваюць футболкі і світшоты з новай калекцыі беларускай кампаніі Mark Formelle. Футболкі з выявай самога Віктара Цоя і прынтамі, натхнёнымі вокладкамі альбомаў "Кіно", з'явіліся ў крамах MF на пачатку 2019 года. PR-менеджар Дзмітрый Безкаравайны зацікавіўся, ці няма тут парушэння аўтарскіх правоў. "У цэлым, я нармальна стаўлюся да Mark Formelle, але ў мяне пытанне: ці было ўзгодненае выкарыстанне лагатыпа, цытат з песень, вобраза Віктара Цоя і графікі з вокладак кружэлак з праваўладальнікамі?" — піша ён на сваёй старонцы ў Facebook. Ці павінны Mark Formelle атрымліваць дазвол на выкарыстанне спадчыны гурта "Кино", і калі так, то ці зрабіла гэта беларуская кампанія? Не можа ж быць, каб вядомы брэнд паспадзяваўся, што расійскія праваўладальнікі не заўважаць яго новую калекцыю! Бацька Віктара Цоя не супраць футболак з фота музыканта, але — па дамове За