Рэпетытар цэнтра "100 балаў" і вядомы знаўца з праграмы "Што? Дзе? Калі?" Сяргей Дубялевіч знайшоў памылку ў хіце "Мокрые кроссы" Цімы Беларускіх. Памылка ў радках лепшай часткі гэтай песні — у прыпеве: "И пускай капает, капает с неба, Иду в мокрых кроссах к тебе, где бы я не был". "Але ж правільна "где бы я НИ был", — абураецца Сяргей Дубялевіч. — Гэта не адмаўленне (бо па сэнсе герой не "не был", а "был где угодно"), а тыповы выпадак даданых уступкі ("нягледзячы на што"?). Вывучаецца ў курсе рускай мовы сёмага класа, паўтараецца ў дзясятым, прысутнічае ў заданнях ЦТ. Памылка яшчэ і пагаршаецца тым, што часціца знаходзіцца пад націскам і выразна рыфмуецца з ударным е ў папярэдняй страфе". На думку рэпетытара, тое, што памылку не заўважалі так доўга, тлумачыцца тым, што "тыя, хто рыхтуецца/рыхтуе да ЦТ па рускай мове" і "тыя, хто слухае Ціму Беларускіх" амаль не перасякаюцца. Ціма Беларускіх — артыст першага беларускага рэп-лэйбла Kaufman Label. Яго музыка нагадвае творчасць Макса К
Рэпетытар знайшоў памылку ў песні Цімы Беларускіх "Мокрые кроссы"
4 февраля 20194 фев 2019
32
~1 мин