Найти в Дзене
Наш край

Хто такі Ждан Манкевіч?

Оглавление

Імя гэтага чалавека ўпершыню згадваецца ў прывілеі Вялікага князя Літоўскага і караля Польскага Жыгімонта II Аўгуста ад 15 ліпеня 1560 года. У дакуменце паведамляецца, што зямянін Ждан Манкевіч стаў новым уладальнікам маёнтка Шацілінскі Востраў — старадаўняй часткі сучаснага горада Светлагорска Гомельскай вобласці.

15 ліпеня 1560 года Вялікі князь літоўскі і кароль Польскі Жыгімонт II Аўгуст выдаў зямяніну Ждану Манкевічу прывілей на права карыстання Шацілінскім Востравам. У дакуменце гаварылася, што гэты маёнтак размешчаны на гары, на тракце Горвальскім, на рацэ Бярэзіне, і пасля смерці папярэдняга ўладальніка Рамана Шацілыперадаецца новаму ўладальніку з абавязкам выканання вайсковай службы [1, с. 47].

Ждан Манкевіч (дакладныя гады жыцця невядомыя) — гэта другі вядомы з дакументаў уладальнік Шацілінскага Вострава — старадаўняй часткі сучаснага горада Светлагорска. У дакументах 1805-1815 гадоў, якія захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, пра род Манкевічаў сказана, што ён бярэ пачатак з маёнтка Востраў і Шацілкі [2, с. 127]. На думку мінскага даследніка, доктара гістарычных навук Сяргея Рассадзіна, “Востраў і Шацілкі” — гэта памылка пісара. Мелася на ўвазе Востраў Шацілінскі [3].

Зямяне ў XVI стагоддзі — гэта сяляне, у абавязкі якіх уваходзіла выкананне пэўных дзяржаўных і вайсковых даручэнняў. У асноўным яны выконвалі конную павіннасць па дастаўцы важных дзяржаўных дакументаў, суправаджалі і ахоўвалі важных персон: каралеўскіх камісараў, вышэйшых суддзяў, ваявод, збіралі чынш з неплацельшчыкаў. Пры неабходнасці зямяне збіраліся са зброяй у руках для аховы межаў сваёй мясцовасці ад варожых нападаў. Падчас кірмашоў, у іншых людных месцах зямяне падтрымлівалі парадак. Гаспадарка зямяніна служыла прыкладам для іншых і трымалася ва ўзорным парадку. Кожны зямянін павінен быў мець добрага каня і зброю: пісталеты, шаблю, піку; багатую вопратку: шаравары, шапку. Кіравалі зямянамі адмысловыя афіцэры: харунжыя і падхарунжыя, прызначаныя з найболей заслужаных зямян [4].

Падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс.Дзэне і будзеце ў курсе новых публікацый і даследаванняў!

Аднак з 1576 года Ждан Манкевіч і яго нашчадкі ў дакументах называюцца ўжо не зямянамі, а шляхціцамі. У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі быў адшуканы дакумент пад назвай “Канфірмацыя праў, прывілеяў і вольнасцей шляхце Рэчыцкага павета”, падпісаны 7 лістапада 1641 года ў Варшаве [5]. У ім згадваёцца ліст караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя ад 25 лютага 1576 года “пісьмом рускім пісаны” — так тады называлі старабеларускую мову, у якім фііуруе імя шляхціца Ждана (Здана) Манкевіча [6]. Як вынікае з крыніцы, ён разам з іншымі шляхціцамі Рэчыцкага павета апынуўся ў ліку падпісантаў ліста да караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя (1533-1586). Шляхта прасіла Яго Вялікасць дазволіць ім несці выключна земскую вайсковую службу з прычыны магчымага нападу непрыяцеля на ўскраінны замак у Чачэрску. Кароль просьбу шляхціцаў задаволіў, аб чым паведаміў берасцейскаму кашталяну і чачэрскаму старасце Крыштапу Зяновічу. Такім чынам, па-першае, Ждан Манкевіч ў 1576 годзе служыў пры Чачэрскім замку. Па-другое, недзе паміж 1560 і 1576 гадамі ён стаў шляхціцам (герб «Любіч»).

У 1793 годзе ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай Шацілінскі Востраў увайшоў у склад расійскай імперыі. Пачаліся гэтак званыя “разборы шляхты”. Усе шляхціцы павінны былі дакументаль- на пацвердзіць высакароднае паходжанне, інакш яны станавіліся сялянамі. У гарадскім музеі Светлагорску захоўвацца копія дакумента генеалагічнага дрэва роду Манкевічаў на польскай мове з указанием усіх нашчадкаў да канца XIX стагоддзя [7]. Надпіс пад родавым дрэвам па-руску абвяшчае, што 21 траўня 1835 года ўказам Геральдыі “Правительствующего Сената” за №5866, зацверджаным імператарам Мікалаем I, род Манкевічаў быў прызнаны два- ранскім і занесены ў шостую частку кнігі радаводаў дваран Мінскай іуберні. З дакумента становіцца зразумелым, што менавіта Ждан стаў першым шляхціцам роду Манкевічаў, у ім ёсць малюнак ро- давага герба “Любіч”, які складаецца з падковы і двух крыжоў. Як вядома, права карыстацца родавымі гербамі мелі толькі прывілеяваныя саслоўі. На до­каз свайго шляхецкага паходжання Манкевічам у Расійскай імперыі спатрэбілася 42 гады.

Сёння шмат жыхароў Светлагорска носяць прозвішча Манкевіч [8]. Гэта нашчадкі старажытнага шляхецкага роду, які жыве тут амаль пяць стагоддзяў.

Прачытаць больш пра незвычайную гісторыю Шацілак-Светлагорска вы можаце на Краязнаўчым сайце Гомеля і Гомельшчыны.