XIV-XV стст., вызначаемыя сучаснай нумізматыкай як «перыяд пражскага гроша» (па дамінуючай у грашовым абарачэнні манеце) — час станаўлення грашовай гаспадаркі Вялікага княства Літоўскага. Ніжэй прыводзіцца сістэматызаваны звод нумізматычных помнікаў грашовага абарачэння гэтай эпохі на тэрыторыі Беларускага Палесся.
Брэсцкая вобласць
Брэсцкі раён
- Гор. Брэст. 1837. Пражскія грошы Карла 1(114 экз.), Вацлава IV (406 экз.), і нявызначаныя (514 экз.); кракаўскі грош Казіміра III [1, ф. 1, воп. 1, спр. 18 (1837), ар. 2-3; спр. З (1838), ар. 2-2ад. 2, ф. 2, спр. 23 (1924), арк. 23ад.-24;| спр. 27 (1928), арк. 6ад.-7. 13, с. 294, № і. 75, с. 297, № 9. З, с. 134].
- Маёнтак І. П. Галава пад Брэстам. Са скарба вядомы 30 пражскіх грошаў. Зах.: Дзярж. Эрмітаж [16, s. 76. 8, с. 129, № 1.3, с. 266].
- Хут. Наваселкі каля в. Кошалева. 1954. Пражскія грошы Карла I (2 экз.),; Вацлава IV (196 экз.), нявызначаныя (12 экз.). Зах.: Брэсцкі абласны краязнаўчы музей [5, с. 129, № 2. 3, с. 266].
- Хут. паміж в. Тэльмы-1 і Тэльмы-2. 1965. Са скарба вядомы 2 пражскіх гроша Вацлава IV [5, с. 129, № 3. 3, с. 266].
- «У ваколіцах Брэста трапляюцца… татарскія (відавочна, залатаардынскія-[
- К.) манеты» [7, с. 98. 8, с. 128].
Камянецкі раён
- Гор. Камянец. 1889. Са скарба вядомы 5 пражскіх грошаў Карла І і Вацлава IV [2, ф. 1, спр. 42 (1889), арк. 28. 8, с. 129, № 4. 3, с. 267].
Падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс.Дзэне і будзеце ў курсе новых публікацый і даследаванняў!
Гомельская вобласць
Брагінскі раён
- В. Грушнае. 1958. Са скарба вядомы пражскія грошы Карла I (1 экз.), Вацлава IV (99 экз.), нявызначаныя (6 экз.). Зах.: Гомельскі абласны краязнаўчы музей [5, № 108. 8, с. 129, № 5. 4, с. 305].
Гомельскі раён
- Гор. Гомель. 1880-я гг. Са скарба вядомы 100 пражскіх грошаў Вацлава IV (З з іх — з кантрамаркамі Майнца, Рэгенсбурга і Ульма [2, ф. 2, спр. 24 (1927), арк. 4. 14, с. 297, № 6. 15, с. 298, № 15. 4, с. 305-306].
Добрушскі раён
- Гор. Добруш. 1873. Са скарба вядомы пражскія грошы Вацлава IV (1 экз.) і нявызначаныя (1 экз.) [5, с. 29, № 6. 12, с. 252. 4, с. 306].
Мазырскі раён
- В. Касцюковічы. Літоўскі дэнарый Казіміра IV [5, с. 133, № V. 4, с. 307].
- В. Міхалкі. Пражскія грошы Вацлава IV (247экз.), нявызначаныя (33 экз.) Зах.: Мазырскі абъяднаны краязнаўчы музей [5, № 111.5, с. 129, 130, № 7. 4, с. 307].
- В. Рудня. 1972. Скарб утрымліваў каля 200 манет. У нумізматычным кабінеце БДУ — алоўкавыя эстампажы 6 пражскіх грошаў Вацлава IV (паведамленне В.Н. Рабцэвіча).
- В. Слабада. 1961. Медная манета часоў Цімура дзяржавы Цімурыдаў [5, с. 133, № VI. 4, с. 308].
- В. Слабада. 1961. Пражскі грош Яна I [5, с. 130, № 9. 4, с. 308].
Петрыкаўскі раён
- В. Смятанічы. Са скарба вядомы 3 пражскіх гроша Вацлава IV і літоўскі паўгрош Аляксандра Ягелончыка. Зах.: Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі [5, с. 130, № 10. 4, с. 308].
Светлагорскі раён
- В. Кнышэвічы. 1958. Са скарба вядомы пражскія грошы Вацлава IV (49 экз.) і нявызначаныя (16 экз.). Зах.: Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі — 63 экз., Інстытут гісторыі НАН РБ — 2 экз. [5, № 112. 5, с. 130, № ІІ. 9. 11.4, с. 309].
Чачэрскі раён
- В. Валасовічы. Пражскія грошы Карла І і Вацлава IV (44 экз.) [7, ф.1, воп. 5, спр. 24 (1894), арк. 130. 2, ф. 1, спр. 215 (1892), арк. 70ад. — 71; спр. 187 (1894), арк. 1,4. 6 за 1894, с. 162, 163. 10, с. 22, № 65; 15, с. 297, 298, № 12].
Месца знаходкі не вызначана
- Да 1941. Са скарба вядомы 6 пражскіх грошаў. Зах.: Гомельскі абласны краязнаўчы музей [5, с. 130, № 12. 4, с. 310].
- 1950-я гг. Са скарба вядомы 2 пражскіх гроша [5, с. 130, № 13].
- 1960-я гг. Літоўскі дэнарый Казіміра Зах.: Кабінет нумізматыкі БДУ.
Мінская вобласць
Слуцкі раён
- Гор. Слуцк. 1902. Са скарба вядомы 2 індыйскіх мухры Мухамада ібн Таглука і 2 ангельскіх ноблі Генрыха IV. Зах.: Дзяржаўны Эрмітаж [1, ф. І, воп. 5, спр. 15 (1902), арк. 301. 2, ф. 1, спр. 293 (1895), арк. 294; спр. 206 (1902), арк. 1, 4, 6. б за 1902, с. 121].
- Гор. Слуцк. 1999. Пражскі грош Вацлава IV (інфармацыя Л.У. Калядзінскага).